Ціханоўская наведае Парыж

3 кастрычніка, Позірк. На запрашэнне старшыні Нацыянальнага сходу Францыі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская наведае Парыж 6–7 кастрычніка, паведамляе яе прэс-служба.
Палітык возьме ўдзел у трэцяй сустрэчы Альянсу парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”, арганізаванай Нацыянальным сходам Францыі. У яе рамках адбудзецца пасяджэнне, прысвечанае пятай гадавіне мірных пратэстаў у Беларусі, а таксама абмеркаванне мер ЕС па барацьбе з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і вызваленні палітычных зняволеных.
Ціханоўская сустрэнецца з прадстаўнікамі парламенцкіх камітэтаў па замежных і еўрапейскіх справах, спікерам Нацыянальнага сходу Яэль Браўн-Піве і міністрам Еўропы і замежных спраў Жан-Наэлем Баро.
Дэмлідар правядзе брыфінг для амбасадараў ЕС.
Візіт “падкрэслівае нязменную салідарнасць Францыі і еўрапейскіх партнёраў з беларускім дэмакратычным рухам і іх прыхільнасць падтрымліваць барацьбу беларусаў за свабоду, годнасць і правы чалавека”, гаворыцца ў рэлізе.
2 кастрычніка Ціханоўская сустрэлася ў Капенгагене з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці і падзякавала за паслядоўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі і салідарнасць з беларускім народам.
“Для нас вельмі каштоўна, што Францыя працягвае стаяць побач у змаганні за свабоду і правы чалавека”, — адзначыла яна.
Перад гэтым Ціханоўская размаўляла з Макронам у траўні.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



