Альянс “За дэмакратычную Беларусь” лічыць еўраінтэграцыю Беларусі гарантыяй яе незалежнасці

8 кастрычніка, Позірк. Альянс парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь” лічыць еўраінтэграцыю Беларусі гарантыяй яе незалежнасці, адзначаецца ў мемарандуме, прынятым на яго сустрэчы ў Парыжы, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Беларусь, як адзначаюць аўтары, з’яўляецца неад’емнай часткай еўрапейскай гістарычнай і культурнай прасторы. Яны пацвярджаюць “непрызнанне вынікаў сфальсіфікаваных антыдэмакратычных выбараў, праведзеных рэжымам Лукашэнкі” (верагодна, прэзідэнцкія 2020 і 2025 гадоў, — “Позірк”.), адрозніваюць нелегітымны рэжым ад народа Беларусі, падтрымліваюць дзейнасць дэмсіл і Святлану Ціханоўскую як нацыянальнага лідара.
Таксама адзначаецца, што пагрозы рэгіянальнай бяспецы, выкліканыя палітыкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, захоўваюцца, пакуль крызіс у Беларусі не будзе вырашаны.
Аўтары рэкамендавалі нацыянальным парламентам падпісаць двухбаковыя мемарандумы аб супрацоўніцтве з беларускімі дэмсіламі, а таксама стварыць адпаведныя групы для супрацы.
Таксама яны заклікалі дэмсілы Беларусі актыўна ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду ў траўні 2026 года і запатрабавалі “неадкладнага спынення рэпрэсій і тэрміновага безумоўнага вызвалення ўсіх беларускіх палітычных зняволеных без іх прымусовай дэпартацыі з Беларусі”.
Адначасова кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, удзельнік “Кааліцыі за вызваленне палітвязняў” у Беларусі Валерый Кавалеўскі па выніках сустрэчы у Парыжы ацаніў некаторыя вынікі стратэгіі Еўрасаюза па Беларусі за пяць гадоў і звярнуў увагу на яе “сек’юрытызацыю некаторымі краінамі (г.зн. прыярытызацыю меркаванняў бяспекі)”, што, на яго думку, прывяло да “яшчэ большага аслаблення сувязяў Беларусі з Еўропай”.
Палітык выказаў думку, што “беларускі крызіс — гэта еўрапейскі крызіс, бо Беларусь — не амерыканская краіна”.
“Можна казаць, што ізаляцыя спрацавала, але ізаляцыя працуе ў абодва бакі , — нагадвае Кавалеўскі. — У Беларусі становіцца ўсё менш і менш Еўропы. І я кажу не толькі пра дыпламатычную прысутнасць, я кажу пра інтарэсы, пра сувязі, пра кантакты і адносіны з людзьмі, пра разуменне сітуацыі ў Беларусі”.
Вызваленне палітычных зняволеных значна залежыць ад Злучаных Штатаў Амерыкі і працэсу, які яны старанна выбудоўвалі больш за год з афіцыйным Мінскам, адзначыў спікер.
“Пагаджуся, што ў сучаснай палітыцы занадта шмат пазбягання рызыкаў, што ніхто не хоча „пэцкаць рукі“, асабліва з такімі складанымі партнёрамі, як Лукашэнка. Але амерыканскі трэк яскрава даказаў, што можна дасягнуць вынікаў, калі рабіць гэта сістэмна, прафесійна, мэтанакіравана”, — адзначаецца на старонцы агенцтва ў “Фэйсбуку”.
Трэцяя сустрэча Альянсу парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь” была арганізаваная Нацыянальным сходам Францыі 6–7 кастрычніка.

Ціханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з міністрам замежных спраў Францыі
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 8 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы за апошнія шэсць дзён узрасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка