Мінск 17:45

У Літве затрыманая партыя беларускіх цыгарэт на 73 тыс. еўра

Фота: Мытная служба Літвы

8 кастрычніка, Позірк. Пра затрыманне чарговай партыі кантрабандных беларускіх цыгарэт паведаміла 8 кастрычніка мытня Літвы.

Як адзначаецца, уначы 2 кастрычніка на мяжы з Польшчай падчас праверкі грузавіка ў яго кабіне была выяўленая невялікая колькасць кантрабандных цыгарэт. Фура была суправаджаная на Кібартайскі дарожны пост Каўнаскай тэрытарыяльнай мытні, дзе машыну “праверылі з дапамогай рэнтгенаўскай сістэмы кантролю”.

У выніку ў паліўных баках былі выяўленыя схованкі з цыгарэтамі. “Адзін бак быў цалкам запоўнены цыгарэтамі, другі — падзелены перагародкай, і цыгарэты займалі толькі частку яго аб’ёму”, — гаворыцца ў паведамленні.

Усяго ў аўтамабілі знаходзілася 15.189 пачкаў беларускіх цыгарэт Quenn Menthol і NZ Gold на суму больш за 73 тыс. еўра.

Па факце кантрабанды пачата дасудовае расследаванне.

Кіроўца быў затрыманы на два дні, а затым вызвалены пад заклад.

У Літве 3 і 5 кастрычніка былі затрыманыя шасцёра падазраваных у кантрабандзе беларускіх цыгарэт з дапамогай паветраных шароў.

Затрыманыя — жыхары Віленскага, Шальчынінкайскага і Лаздзіяйскага раёнаў. У іх канфіскавана амаль 14 тыс. пачкаў цыгарэт і чатыры аўтамабілі.

Літоўскія ўлады абмяркоўваюць магчымасць узмацніць адказнасць за незаконнае захоўванне цыгарэт. Згодна з дзейным літоўскім заканадаўствам, крымінальная адказнасць наступае пры захоўванні не менш за 1,5 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт. Часцяком нелегальна транспартуюцца менавіта такія партыі тытунёвай прадукцыі — каб пазбегнуць крымінальных абвінавачванняў.

У 2025 годзе ў Літве абвінавачванні выстаўленыя толькі 34 з 96 затрыманых за кантрабанду цыгарэт.

Мінулай ноччу з Беларусі ў ЕС было запушчана не менш за 26 метэазондаў з цыгарэтамі, адзін упаў у Польшчы, астатнія — у Літве

5 кастрычніка, Позірк. У выніку "масавай акцыі беларускіх кантрабандыстаў" у Літву і Польшчу мінулай ноччу было запушчана не менш за 26 паветраных шароў з цыгарэтамі, паведамляе rmf24.pl. Адзін з метэазондаў упаў у Польшчы. "Яго выявіў фермер у вёсцы Ажыннік каля …
Падзяліцца: