ЕС абавязаўся ўдзяляць прыярытэтную ўвагу падтрымцы грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ Беларусі
10 кастрычніка, Позірк. Еўрапейскі саюз “абавязаўся на працягу наступных двух гадоў удзяляць прыярытэтную ўвагу падтрымцы правоў чалавека ў Беларусі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, прызнаючы гэтыя галіны жыццёва важнымі для дэмакратычнай будучыні”. Такое сцвярджэнне змяшчаецца ў прэс-рэлізе генеральнага дырэктарата па пытаннях пашырэння і ўсходняга суседства Еўрапейскай камісіі (ЕК) па выніках чацвёртай сустрэчы высокапастаўленых службовых асоб Еўрапейскага саюза і кіраўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якая адбылася 8 кастрычніка ў Бруселі.
Адзначаецца, што ўдзельнікі сустрэчы падкрэслілі важнасць далейшага ўзмацнення падтрымкі ЕС вызваленым палітычным зняволеным і ахвярам парушэнняў правоў чалавека.
Паводле інфармацыі ЕК, беларускія ўдзельнікі ” падкрэслілі тэрміновую неабходнасць аказання пастаяннай палітычнай і фінансавай падтрымкі ва ўмовах ціску з боку рэжыму“, а “прадстаўнікі ЕС зноў пацвердзілі прыхільнасць Саюза дэмакратычным памкненням і асноўным свабодам беларускага народа.
Паведамляецца, што “ЕС і дзяржавы-члены таксама абмеркавалі спосабы ўзмацнення падтрымкі вызваленых зняволеных шляхам аказання ім аператыўнай дапамогі ў рэабілітацыі і рэінтэграцыі“.
Адначасова, адзначаецца ў рэлізе, “ЕС нагадаў аб альтэрнатыўным шляху: у 2021 годзе [кіраўнік ЕК Урсула] фон дэр Ляен абвясціла аб усёабдымным плане на суму да 3 млрд еўраў для падтрымкі дэмакратычнай будучыні Беларусі. Як толькі краіна пачне мірны дэмакратычны пераход, ЕС будзе гатовы актываваць план і з самага пачатку аказаць беспрэцэдэнтную падтрымку“.
Аб праведзенай 8 кастрычніка ў Брусэлі сустрэчы прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл і“ еўрапейскіх інстытутаў ” паведаміла ў той жа дзень прэс-служба дэмлідара Святланы Ціханоўскай, днём пазней — Аб’яднаны пераходны кабінет.
Сустрэча была арганізавана Еўрапейскай камісіяй і еўрапейскай службай знешніх дзеянняў. Мэтай мерапрыемства было названа“абмеркаванне прыярытэтаў падтрымкі Беларусі”.
Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць аб'ём дапамогі, страчаны з-за новай палітыкі ЗША


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЮрыст "Вясны" прапанавала абраць прыярытэтны механізм прыцягнення рэжыму ў Беларусі да адказнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадтрымка беларусаў у Літве працуе добра, але ў рэжыме ручнога кіравання — прадстаўніца "народнай амбасады"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДазвол на жыхарства ў Польшчы мае сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку 2025 года падаражэлі на 15,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

