У Мінску другі раз за раніцу назіраюцца перабоі з падачай электраэнергіі для тралейбусаў (абноўлена)
10 кастрычніка, Позірк. Другі раз за раніцу 10 кастрычніка ў Мінску назіраюцца перабоі з падачай электраэнэргіі для тралейбусаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз экстраных паведамленняў прадпрыемства “Мінсктранс“.
У 5.32 на вуліцы Прытыцкага ў абодвух напрамках з-за адсутнасці напружання ў кантактнай сетцы спыніўся рух тралейбусаў № 13, 31, 55 і 77. Рух быў арганізаваны па іншых маршрутах. Падача электраэнергіі аднавілася ў 6.11.
З 9.47 з-за адключэння падачы электраэнергіі на вуліцы Філімонава за прыпынкам “Парнікова-цяплічны камбінат“ у абодвух напрамках спыніўся рух тралейбусаў на маршрутах № 41 і 42. Рух арганізаваны па вуліцах Сталетава, Акадэмічная, Сурганава, Чорнага, Кедышкі, Каліноўскага.
Да гэтага “Мінсктранс” паведамляў пра падобную праблему 2 і 1 кастрычніка, 26, 9, 6 верасня, 9, 6 жніўня.
Перыядычна ў сталіцы пашкоджваецца кантактная сетка. Прадпрыемства паведамляла пра гэта 5 кастрычніка, 30, 29, 26, 24 (двойчы), 17 (двойчы), 16, 12, 11, 10, 9, 7, 4 (двойчы), 2 (двойчы), 1 верасня.
Абнаўленне ў 10.48. Рух аднавіўся ў 10.23, паведаміў “Мінсктранс”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



