“Экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнана ініцыятыва “Фемгрупа Беларусь”
10 кастрычніка, Позірк. “Экстрэмісцкім фармаваннем” прызнаў 7 кастрычніка ініцыятыву “Фемгрупа Беларусь” Камітэт дзяржаўнай бяспекі, вынікае з абноўленага іх спісу.
Дзейная за мяжой ініцыятыва была створаная, каб “жаночы рух працягваў уплываць на ўсе трансфармацыйныя працэсы ў новай Беларусі”, адзначаецца на яе старонцы ў “Фэйсбуку”.
Датычным да “фарміравання” названыя першая намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Юлія Міцкевіч, сацыёлаг Алена Агарэлышава і філосаф Вольга Шпарага.
Міцкевіч раней называлі датычнай да ініцыятывы “Актыўным быць файна”, прызнанай КДБ “экстрэмісцкім фармаваннем” 8 кастрычніка мінулага года.
Гэты жа статус КДБ прысвоіў 23 чэрвеня 2025 года гуманітарнай ініцыятыве “Офіс па адукацыі для новай Беларусі”, да якой сярод іншых аднёс Шпарагу (акадэмічнага дырэктара).
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” цяпер 353 пазіцыі і 315 найменняў.

- Грамадства, Палітыка
 - ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка
 - ПалітыкаЦіханоўская заклікала Новую Зеландыю не выдаваць беларусаў Мінску, а таксама прызнаць структуры дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 

