Мінабароны абвясціла аб другім этапе праверкі боегатоўнасці арміі

12 кастрычніка, Позірк. Пра пачатак другога этапу праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл паведаміла 12 кастрычніка Міністэрства абароны.
Адзначаецца, што мерапрыемствы праходзяць па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі, імі кіруе дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
“На першым этапе прыведзеныя ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні танкавыя і механізаваныя падраздзяленні здзейснілі вылучэнне на палігон камбінаваным спосабам і занялі раёны засяроджвання”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ведамства заявіла, што на другім этапе “воінскія часці здзяйсняюць марш у раёны прызначэння, у тым ліку з пераадоленнем воднай перашкоды па наведзенай пантоннай пераправе”.
З прыбыццём у раёны “вайскоўцам трэба будзе выканаць практыкаванні кантрольных стрэльбаў са штатнага ўзбраення”.
11 кастрычніка Мінабароны паведаміла, што ў Беларусі “з мэтай праверкі” праводзіцца “комплекс мерапрыемстваў” па прывядзенні Узброеных сіл у “вышэйшыя ступені” баявой гатоўнасці.
“Шэраг падраздзяленняў ажыццявяць комплекс мерапрыемстваў па пераводзе ў баявую гатоўнасць, высунуцца ў прызначаныя раёны і выканаюць мерапрыемствы, вызначаныя ў распараджэнні”, — гаварылася ў паведамленні.
Рэжым Лукашэнкі безупынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі 10 дзён запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка

