СБУ раскрыла схему вывазу ўкраінскіх мабілізаваных у Беларусь
17 кастрычніка, Позірк. Следчыя ўпраўлення Службы бяспекі Украіны (СБУ) у Чарнігаўскай вобласці раскрылі арганізаваную групу, якая дапамагала мабілізаваным грамадзянам збегчы ў Беларусь з навучальнага цэнтра “Дзясна“, паведамляе “Радыё Свабода“.
У траўні 2025 года ў сувязі з гэтым была распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 артыкула 1141 КК Украіны (перашкода законнай дзейнасці Узброеных сіл у асаблівы перыяд), фігурантам пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў.
Пасярэднікам, як паведамляецца, выступаў мясцовы таксіст, з якім вайскоўцы ездзілі з навучальнага цэнтра ў найбліжэйшыя крамы. Падчас такіх паездак кіроўца прапаноўваў мабілізаваным дапамогу ў вывазе іх да мяжы з Беларуссю ў аб’езд блокпастоў. За паслугі ён прасіў 10 тыс. грыўняў (каля 240 долараў).
Пры гэтым мужчына вывозіў вайскоўцаў з цэнтра, а затым перадаваў іншаму вайскоўцу, які “на аўтамабілі аднаго з мясцовых дабрачынных фондаў абяцаў перавезці “уцекачоў“ у сяло Неданчычы ў Чарнігаўскай вобласці, дзе яны маглі перасекчы мяжу Беларусі на надзіманым матрацы праз раку Днепр“, гаворыцца ў публікацыі.
Ва ўкраінскім Адзіным дзяржаўным рэестры судовых рашэнняў ёсць некалькі паведамленняў аб затрыманні мужчын прызыўнога ўзросту ў Неданчычах. Затрыманыя распавядалі, што збіраліся перасекчы мяжу ў напрамку Беларусі па Дняпры на матрацы.
Адзначаецца, што ва Украіне ў вышуку знаходзіцца каля 1,5 млн мужчын прызыўнога ўзросту, якія не абнавілі свае асабістыя даныя ў тэрытарыяльных цэнтрах камплектавання.
Са студзеня 2022 па верасень 2025 года зарэгістравана 235.646 крымінальных спраў за самавольнае пакіданне вайсковай часткі, 53.954 — за дэзерцірства.
15 кастрычніка паведамлялася аб затрыманні паводле крымінальнага абвінавачвання 38-гадовага жыхара Валынскай вобласці (Украіна), які “разам з саўдзельнікам распрацавалі схему перапраўкі ваеннаабавязаных праз дзяржаўную мяжу Украіны па-за пунктамі памежнага пропуску ў Рэспубліку Беларусь”.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 17 лістапада — 19 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі дастаткова бульбы і прафіцыт збожжа, сцвярджае віцэ-прэм'ер ШулейкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКіраўнік Мінсувязі: У Беларусі 4,1 млн абанентаў стацыянарнай тэлефоннай сувязі і 3,3 млн абанентаў праваднога інтэрнэтуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, ПалітыкаУпершыню за апошнія 8 месяцаў Польшча не зафіксавала спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацыянальныя стандарты Беларусі на 65% гарманізаваныя з міжнароднымі патрабаваннямі — кіраўнік ДзяржстандартуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства

