Два чалавекі загінула ў аўтамабільнай аварыі каля Лепеля

25 кастрычніка, Позірк. Два чалавекі загінула 25 кастрычніка ў дарожна-транспартным здарэнні каля Лепеля (Віцебская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, аварыя адбылася каля 10:00. Папярэдне, 64-гадовая кіроўца аўтамабіля “Фальксваген” выязджала з другараднай дарогі на трасу М3 (Мінск — Віцебск) і не надала перавагу аўтамабілю “Аўдзі”, які рухаўся па галоўнай дарозе.
Кіроўца “Фальксвагена” і яе 63-гадовы пасажыр у выніку сутыкнення памерлі. 32-гадовы кіроўца “Аўдзі” шпіталізаваны. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і следча-аператыўная група.
ДАІ нагадала, што “пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную кіроўца абавязаны надаць перавагу ў руху аўтамабілям, якія рухаюцца па галоўнай дарозе”.
“З улікам усталяванага восеньскага надвор’я перабудуйцеся на больш спакойны стыль кіравання, пазбягайце лішніх манеўраў, будзьце пільныя і асцярожныя”, — заклікала служба.
Раней МУС паведаміла, што 25 і 26 кастрычніка ДАІ пераведзеная на ўзмоцнены варыянт службы — выведзеныя дадатковыя нарады ДПС. Інспектары асабліва сочаць за кіроўцамі, якія перавышаюць хуткасць, парушаюць правілы абгону і праезду пешаходных пераходаў, кіруюць аўтамабілем у нецвярозым стане і без правоў.
Пры гэтым у Гомельскай вобласці праводзіцца “мэтавае прафілактычнае мерапрыемства” з выкарыстаннем беспілотнікаў і рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. У дапамогу мясцовым інспектарам накіраваныя нарады спецпадраздзялення ДПС “Страла” МУС і ДАІ Магілёўскай вобласці. Супрацоўнікі ДПС працуюць “у фармаце галоснага і змяшанага кантролю”.
“З улікам надвор’я Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху датрымлівацца падвышаных захадаў бяспекі, перабудавацца на зімовы стыль кіравання. Пешаходам — не забываць абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі, каб быць больш прыкметнымі ва ўмовах дрэннай бачнасці і ў цемры”, — адзначыла міністэрства.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ работнікаў бюджэтнай сферы будзе забраны дзённы заробак у фонд восеньскага суботнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаBelPol: Украіна — першы атрымальнік інфармацыі аб вайсковай актыўнасці ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала найменшую за 7,5 месяца колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі



