Стварэнне інфапарталу для беларусаў у Польшчы на фінальным этапе — АПК
17 лістапада, Позірк. Стварэнне інфармацыйнага парталу для беларусаў у Польшчы знаходзіцца на фінальным этапе, паведаміла 17 лістапада прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Адзначаецца, што 14 лістапада намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка правёў чарговую сустрэчу ў польскім Урадавым інфармацыйным цэнтры “па пытанні арганізацыі інфармацыйнага рэсурсу для грамадзян Беларусі, якія пражываюць ў Польшчы”.
Плануецца, што на гэтым партале можна будзе знайсці кантакты, спасылкі на інфармацыйныя старонкі патрэбных польскіх дзяржорганаў і устаноў, адказы на найбольш распаўсюджаныя пытанні, карысныя парады адносна афіцыйных фармальнасцяў, працэса легалізацыі, доступу да сацыяльных выплат, магчымасцяў працаўладкавання, вядзення гаспадарчай дзейнасці, адукацыі дзяцей ды інш.
Змест будзе мець афіцыйны характар — ён падрыхтоўваецца на падставе дзейных прававых нормаў ды інфармацыі ад польскіх дзяржаўных устаноў.
“Ініцыятыва стварэння інтэрнэт-партала скіраваная на спрашчэнне для беларусаў, што пражываюць у Польшчы, вырашэнння штодзенных пытанняў і іх патрэбаў. Партал ствараецца на беларускай мове”, — адзначыў Латушка.
На 1 кастрычніка дзейны дазвол на знаходжанне ў Польшчы мела 145.717 беларусаў. Большасць з іх, 90.468, мае часовы дазвол на пражыванне, 41.952 — сталы (звычайна выдаецца на падставе польскага паходжання). 9.693 беларусы пражываюць у Польшчы на падставе атрымання дадатковай абароны, 1.953 з’яўляюцца доўгатэрміновымі рэзідэнтамі ЕС, 1.004 маюць статус уцекача, 483 грамадзянам нададзеная часовая абарона.
62% выдадзеных у 2025 годзе дазволаў на часовае пражыванне звязана з працай, далей ідуць ўз’яднанне сям’і (20%), іншыя падставы (14%) і навучанне (4%).
З 10 жніўня 2020 па 30 верасня 2025 года беларусам выдадзена больш за 250 тыс. польскіх віз, вынікае з інфармацыі польскага Упраўлення па справах замежнікаў.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


