У Барысаўскім раёне ў выніку сутыкнення з грузавіком загінуў кіроўца легкавога аўтамабіля

19 лістапада, Позірк. 54-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля загінуў у выніку аварыі ў Барысаўскім раёне, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.
ДТЗ адбылося 19 лістапада. Адзначаецца, што каля 10:20 “на 22-м км аўтадарогі Р-67 “Барысаў — Беразіно — Бабруйск” 37-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці, кіруючы аўтамабілем “ГАЗ” у счэпцы з прычэпам, паводле папярэдняй інфармацыі, на закругленні дарогі направа дапусціў занос прычэпа, не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем “Аўдзі A4″ пад кіраваннем 54-гадовага мясцовага жыхара”.
“Кіроўца аўтамабіля “Аўдзі” ад атрыманых цялесных пашкоджанняў загінуў на месцы ДТЗ, кіроўца аўтамабіля “ГАЗ” дастаўлены ў бальніцу”, — гаворыцца ў паведамленні.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


