Мінск 03:32

Пункты пропуску Каменны Лог — Мядзінінкай і Беняконі — Шальчынінкай аднавілі працу

Фота: БелТА

20 лістапада, Позірк. Пункты пропуску Каменны Лог — Мядзінінкай і Беняконі — Шальчынінкай на літоўска-беларускай мяжы аднавілі працу апоўначы 20 лістапада паводле вільнюскага часу (у гадзіну паводле минскага).

У сістэме электроннай чаргі на выезд з Беларусі зарэгістравалася ў першым з пунктаў 575 грузавых і аўтамабіляў, у другім — 360 грузавікоў і два легкавыя аўто, вынікае з даных на сайце Дзяржпагранкамітэта.

Аўтобусаў няма.

“Праз тры тыдні першы транспартны сродак уехаў на тэрыторыю пункта пропуску Беняконі”, — гаворыцца ў рэлізе ведамства.

На сёння на мяжы з Еўрасаюзам “функцыянуе шэсць пунктаў пропуску: чатыры на мяжы з Польшчай, два з Літвой і адзін з Латвіяй”, удакладніла прэс-служба ДПК.

У яго тэлеграм-канале апублікавана відэа грузавога аўтамабіля, які ўязджае, у пункце пропуску Беняконі.

Літоўскія пункты пропуску Мядзінінкай і Шальчынкай аднавілі працу ў поўным аб’ёме, паведаміла інфармагенцтва BNS.

Паводле прадстаўніка Дзяржаўнай памежнай службы Гедруса Мішуціса, вялікіх патокаў транспарту на іх няма: на першым пункце пропуску яго адкрыцця чакала 29 легкавых аўтамабіляў, на другім — 15.

“Цяпер іх пачынаюць прапускаць у пункты пропуску, пачынаюць праводзіцца праверкі. Аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў на пунктах пропуску не было, але яны з’явяцца”, — дадаў Мішуціс.

Дзяржпагранкамітэт атрымаў апавяшчэнне аб адкрыцці Літвой пунктаў пропуску

19 лістапада, Позірк. Дзяржпагранкамітэт Беларусі атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне літоўскага боку аб адкрыцці двух пунктаў пропуску на мяжы, паведамляе прэс-служба ДПК. "У чацвер, 20 лістапада, з 01:00 па мінскім часе ўлады Літвы плануюць адкрыць пункты пропуску Каменны Лог — Мядзінінкай і …

Літва паведаміла аб адкрыцці пунктаў пропуску для аўтамабіляў, аўтобусы не згадваюцца

19 лістапада, Позірк. Праца пунктаў пропуску Шальчынінкай (з беларускага боку Беняконі) і Мядзінінкай (Каменны Лог) адновіцца ў 00:00 па літоўскім (01:00 па беларускім) часе 20 лістапада, вынікае з інфармацыі на сайце ўрада Літвы. Пры гэтым паведамляецца, што рух праз згаданыя …

Літва адкрывае мяжу з Беларуссю

19 лістапада, Позірк. Літва адкрывае мяжу з Беларуссю — такое рашэнне прынята на пасяджэнні Кабінета міністраў балтыйскай краіны 19 лістапада, паведамляе партал Delfi. “Улічваючы прынятыя Камісіяй нацыянальнай бяспекі (КНБ) 18 лістапада бягучага года рашэнні аб тым, што абставіны змяніліся і …
Падзяліцца: