Дзеці, якія пацярпелі на пажары ў Горацкім раёне, шпіталізаваныя ў цяжкім стане — СК

21 лістапада, Позірк. Двое малалетніх дзяцей, якія пацярпелі на пажары ў аграгарадку Аўсянка Горацкага раёна (Магілёўская вобласць), шпіталізаваны ў цяжкім стане, паведамляе Следчы камітэт.
Адзначаецца, што ў дзяцей зафіксаваныя прыкметы атручвання чадным газам.
Ведамства прыводзіць падрабязнасці здарэння: “Паводле папярэдняй інфармацыі, на момант узгарання малышы знаходзіліся адны: іх маці ненадоўга сышла, каб забраць старэйшых дзяцей са школы. Вярнуўшыся, жанчына ўбачыла дым, які ішоў з вокнаў”.
“Першым на дапамогу прыйшоў сусед, які заўважыў пажар і паспеў вынесці малых з палаючага дома. На месца здарэння аператыўна прыбылі работнікі МНС і брыгада хуткай дапамогі. <…> Зараз на месцы працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны і прычыны таго, што адбылося”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пра пажар у Горацкім раёне паведамляла 21 лістапада Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзначалася, што мясцовы жыхар (прадстаўлены на відэа МНС як Сяргей Шындзікаў) вынес з палаючага дома двухгадовую дзяўчынку і трохгадовага хлопчыка.
Пажар быў аператыўна ліквідаваны. На месцы здарэння працавалі чатыры адзінкі тэхнікі міністэрства.
За мінулыя суткі (з 6:00 20 лістапада да 6:00 21 лістапада) на пажарах у Беларусі загінула 7 чалавек, яшчэ адзін траўмаваны, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле даных ведамства, у краіне за гэты час адбылося 19 надзвычайных падзей тэхнагеннага характару.
З пачатку 2025 года ад агню ў Беларусі загінулі 457 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей (за аналагічны перыяд 2024-га — 449 і 11 адпаведна). Усяго ў гэтым годзе адбылося 5.696 пажараў (5.449).
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля двухдзённай паўзы зноў зафіксаваныя спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖыхары беларускіх гарадоў сталі менш турбавацца наконт магчымага ўступлення Беларусі ў вайну — сацдаследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



