Прадстаўнік Мінабароны: Мы гатовыя чуць пазіцыю краін НАТО
30 лістапада, Позірк. Узаемаадносіны Мінска з краінамі — членамі НАТО складваюцца “вельмі праблематычна”, заявіў начальнік дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны Валерый Равенка 30 лістапада ў эфіры ведамаснага тэлеканала “ВаенТВ”.
Паводле яго слоў, гэта “адбылося з таго”, што Захад “захацеў падпарадкаваць Рэспубліку Беларусь сваім інтарэсам, сваім наратывам, свайму бачанню бяспекі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне”.
“Затым Захад вырашыў ізаляваць Рэспубліку Беларусь, нанесці ёй пэўны эканамічны, палітычны, маральны ўрон”, — сказаў Равенка.
“Натуральна, мы з гэтым нязгодныя, — дадаў ён. — У нас свая палітыка. Палітыка ў тым ліку добрасуседства, у тым ліку гарантавання бяспекі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Гэта дысанавала з поглядамі Захаду”.
Тым не менш, адзначыў чыноўнік, Мінск “працягвае кантакты з краінамі Захаду”. “Мы акрэдытавалі шэраг дзяржаў — членаў НАТО ў Рэспубліцы Беларусь. На сённяшні дзень гэта 10 дзяржаў. Гатовыя прадаставіць ім пазіцыю Рэспублікі Беларусь. Мы гатовыя чуць іх пазіцыю. І прыходзіць да нейкага кансэнсусу. Зноў жа для забеспячэння бяспекі ў нашым жа рэгіёне”, — удакладніў прадстаўнік Мінабароны.
Паводле яго сцвярджэння, Беларусь выступае за “канструктыўнае ўзаемадзеянне” з краінамі альянсу. Пры гэтым Равенка абвінаваціў гэтыя дзяржавы ў тым, што “іх палітыка накіраваная на абвастрэнне на падрыхтоўку да вайны, пра што яны абсалютна не хаваюць”.
Прадстаўнік ведамства не назваў прычыны праблем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў адносінах з Захадам. Гэтыя праблемы пачаліся пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, калі дэмакратычныя краіны не прызналі афіцыйныя вынікі электаральнай кампаніі і перасталі лічыць легітымнай уладу ў Мінску. Таксама заходнія дзяржавы асудзілі масавыя палітычныя рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі дагэтуль.
У дачыненні да Беларусі дзейнічаюць шматлікія заходнія санкцыі. Спачатку яны былі ўведзеныя ў сувязі з палітычнай сітуацыяй 2020 года, пазней пашыраныя пасля прымусовай пасадкі самалёта з журналістам Раманам Пратасевічам і з прычыны міграцыйнага крызісу на межах з краінамі ЕС.
Найбольшыя санкцыі супраць Мінска ўведзеныя за яго адкрытую падтрымку вайсковай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


