Беларусь не падтрымала рэзалюцыю Генасамблеі ААН з патрабаваннем да Расіі вярнуць Украіне вывезеных дзяцей

4 снежня, Позірк. Беларусь 3 снежня прагаласавала супраць прыняцця рэзалюцыі Генасамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з патрабаваннем да Расіі вярнуць вывезеных з пачатку вайны ўкраінскіх дзяцей.
Як вынікае з інфармацыі, апублікаванай службай навін ААН, дакумент прыняты 91 голасам. Супраць выказалася 12 краін — апрача Беларусі і непасрэдна РФ, якой тычыцца рэзалюцыя, рэзалюцыю не падтрымалі Буркіна-Фасо, Бурундзі, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Іран, Куба, Малі, Нігер, Нікарагуа, Судан і Эрытрэя.
Устрымалася 57 дзяржаў, у тым ліку Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан.
У рэзалюцыі ўтрымліваецца патрабаванне да РФ “забяспечыць неадкладнае, бяспечнае і безумоўнае вяртанне ўсіх украінскіх дзяцей, што былі гвалтоўна перамешчаныя або дэпартаваныя”, “спыніць прымяняць любую практыку гвалтоўнага перамяшчэння, дэпартацыі, разлучэння з сем’ямі і законнымі апекунамі, змянення асабістага статусу, у тым ліку шляхам надання грамадзянства, усынаўлення або перадачы ў прыёмныя сем’і, а таксама практыку індактрынацыі ўкраінскіх дзяцей”.
Генеральнаму сакратару ААН адрасаваная просьба працягваць усебакова займацца пытаннямі такіх дзяцей, у тым ліку праз узаемадзеянне з РФ.
Адметна, што Беларусь у дакуменце не згадваецца, хаця вядомыя факты, калі дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны прывозілі менавіта на беларускую зямлю.
У верасні 2024 года намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка паведамляў, што, паводле даных НАУ, пад дэпартацыю на тэрыторыю Беларусі трапіла звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш як 20 населеных пунктаў, якія знаходзяцца на акупаваных РФ тэрыторыях Украіны.
Рэжым Лукашэнкі датычны да ідэалагічнай апрацоўкі і мілітарызацыі ўкраінскіх дзяцей — даклад
Канада і ЕС заклікалі РФ і Беларусь неадкладна забяспечыць вяртанне незаконна перамешчаных украінскіх дзяцей
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка

