Канада і ЕС заклікалі РФ і Беларусь неадкладна забяспечыць вяртанне незаконна перамешчаных украінскіх дзяцей

12 лістапада, Позірк. Неадкладна забяспечыць бяспечнае вяртанне ўсіх незаконна дэпартаваных і перамешчаных украінскіх дзяцей заклікалі Расею і Беларусь у сумеснай дэкларацыі Канада і Еўрапейскі саюз, гаворыцца ў паведамленні кандскага МЗС.
Дакумент быў прыняты 11 лістапада па выніках чацвёртага пасяджэння сумеснага міністэрскага камітэта Канада — Еўрапейскі саюз з удзелам міністра замежных спраў Канады Аніты Ананд і кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Каі Калас.
Бакі заявілі, што “па-ранейшаму адданыя падтрымцы Міжнароднай кааліцыі па вяртанні ўкраінскіх дзяцей, сустаршынямі якой з’яўляюцца Украіна і Канада”.
“Канада і ЕС таксама рашуча асуджаюць падтрымку беларускага рэжыму і іншых краін, якія садзейнічаюць агрэсіі супраць Украіны“, — адзначаецца ў заяве.
У верасні 2024 года кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка паведамляў, што, паводле звестак НАУ, на тэрыторыю Беларусі было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 населеных пунктаў, якія знаходзяцца на акупаваных РФ тэрыторыях Украіны.

- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


