У Латвіі выяўленыя два метэазонды з беларускімі цыгарэтамі
5 снежня, Позірк. Супрацоўнікі памежнай аховы і паліцыі Латвіі 3 снежня выявілі метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі ў Аўгшдаўгаўскім і Ліванскім краях.
Як паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, да першага метэазонду была прымацаваная ўпакоўка з 31.800 цыгарэт маркі “NZ”, да другога — з 31.200.
Па абодвух фактах узбуджаная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 221 КК Латвіі за незаконны абарот тытунёвых вырабаў у буйным памеры, адзначае памежная служба.
Аб затрыманні датычных да кантрабанды не паведамляецца.
Метэазонды з беларускімі цыгарэтамі часта перахопліваюцца ў Літве. Праз гэта рэгулярна прыпыняе працу аэрапорт у Вільнюс.
Аб выяўленні аэрастатаў з цыгарэтамі ў Латвіі паведамлялася 24 лістапада. Было перахоплена сем шароў, кожны з якіх транспартаваў каля 60 тыс. кантрабандных цыгарэт (па 3 тыс. пачкаў).
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



