Польскія памежнікі выявілі тунэль пад плотам, затрымана больш за 130 мігрантаў, якія праніклі з Беларусі

12 снежня, Позірк. Тунэль пад плотам на беларуска-польскай мяжы выявілі супрацоўнікі Памежнай аховы Польшчы.
Як паведамляе ведамства, затрымана больш за 130 нелегальных мігрантаў, пошук астатніх працягваецца: сістэмы назірання зафіксавалі пранікненне больш за 180 замежнікаў.
Тунэль быў выкапаны недалёка ад вёскі Нарэўка ў Падляскім ваяводстве (з беларускага боку знаходзіцца вёска Тушэмля Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці). Уваход быў у лесе за 50 метраў ад мяжы з Польшчай, праходзіў пад дарогай і плотам, выхад быў выкапаны на польскай тэрыторыі за 10 метраў ад плота. Вышыня тунэлю 1,5 метра.

У пошуку нелегалаў, якія збеглі, бяруць удзел вайскоўцы і сабакі.
Сярод затрыманых у асноўным грамадзяне Афганістана, Пакістана, а таксама прыезджыя з Непала і Бангладэш.
Затрыманыя таксама два кіроўцы, якія прыехалі па мігрантаў — 69-гадовы мясцовы жыхар і 49-гадовы грамадзянін Літвы. Яны павінны былі даставіць людзей “на захад Еўропы”.
Памежная служба адзначае, што ў 2025 годзе гэта чацвёрты падкоп, выяўлены яе падляскім аддзелам.
Згодна з праведзеным “Позіркам“ аналізам штодзённых звестак Памежнай аховы Польшчы, за папярэднія амаль два тыдні (з 28 лістапада да 10 снежня) было зафіксавана ўсяго 5 спробаў незаконнай міграцыі на яе тэрыторыю з Беларусі. З 2 па 9 снежня мігранты ля мяжы не назіраліся.
Цяперашняя сутачная колькасць стала рэкорднай пасля 30 жніўня 2025 года.
З пачатку года польскія службы зафіксавалі каля 29 тыс. спробаў пранікнення нелегалаў з беларускай тэрыторыі. Гэта супастаўна з леташняй статыстыкай.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



