Мытнікі знайшлі марыхуану ў двух беларусаў, якія рухаліся з Польшчы
18 снежня, Позірк. Два факты ўвозу ў Беларусь наркотыкаў выявіла кіналагічная служба Брэсцкай мытні, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Паведамляецца, што 41-гадовы мінчанін накіроўваўся з Польшчы праз пункт пропуску Брэст па зялёным калідоры, “пацвярджаючы тым самым адсутнасць у яго тавараў, якія падлягаюць дэклараванню альбо забароненых і абмежаваных да ўвозу“. Аднак службовы сабака “паказаў на магчымую наяўнасць у яго такіх”. У сумцы, надзетай на ім, быў знойдзены заматаны ізастужкай скрутак з рэчывам зялёнага колеру.
Наркотык канфіскавалі мытнікі таксама ў 29-гадовага гамяльчаніна, які ехаў з Польшчы рэйсавым аўтобусам. Забароненае рэчыва выяўлена ў заплечніку мужчыны.
У абодвух выпадках праведзеныя ўпраўленнем Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці даследаванні “пацвердзілі, што канфіскаваныя ў грамадзян рэчывы “з’яўляюцца небяспечным наркотыкам — марыхуанай“.
“У дачыненні да грамадзян, якія мелі намер перамясціць марыхуану, распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 3281 Крымінальнага кодэкса (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і (або) дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў). Максімальнае пакаранне, якое іх цяпер чакае — пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў.
За першыя шэсць месяцаў 2025 года колькасць асуджаных паводле “антынаркатычных“ артыкулаў Крымінальнага кодэкса (327-332) павялічылася на 2,9% у параўнанні з леташнім адпаведным перыядам, вынікае са звестак Вярхоўнага суда.
У студзені — чэрвені за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, асуджана 1.092 чалавекі, за першую палову 2024-га — 1.061.
З гэтай колькасці па арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) асуджана 1.005 чалавек, або 92% (за той жа леташні перыяд — 1.011, або 95,3%).
Па першай частцы згаданага артыкула вінаватымі прызнана 645 асоб (64,2% асуджаных па арт. 328). З іх да абмежавання волі прыгаворана 442, да пазбаўлення волі — 79, арышту — 34, аштрафавана — 3.


- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка

