На вёсцы дазволена будаваць дамы без праекта па пашпарце дзяржзабудоўшчыка — указ
22 снежня, Позірк. У сельскай мясцовасці дзяржаўныя забудоўшчыкі змогуць будаваць дамы з гаспадарчымі пабудовамі да іх на падставе пашпарта дзяржаўнага забудоўшчыка без распрацоўкі праектнай дакументацыі, вынікае з указа “Аб спрашчэнні працэдур у будаўніцтве і падключэнні аб’ектаў да размеркавальных інжынерных сетак”.
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведамляе, што падпісаны дакумент “накіраваны на спрашчэнне парадку будаўніцтва дзяржаўнымі прадпрыемствамі індывідуальных жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах, а таксама працэсу іх падключэння да інжынерных сетак”.
Забудоўшчыкам даецца права прадаваць узведзеныя аб’екты (у тым ліку недабудаваныя пры высокай ступені гатоўнасці) на аўкцыёне без правядзення работ па іх кансервацыі і дзяржаўнай рэгістрацыі на працягу аднаго года пасля рэгістрацыі зямельнага ўчастка, на якім яны размешчаны.
Адначасова ва ўказе прадугледжаны ўмовы, якія даюць магчымасць эксплуатуючым арганізацыям падключаць індывідуальныя жылыя дамы да інжынерных сетак па заяўках грамадзян і юрыдычных асоб (без удзелу забудоўшчыка). Гэта “дазволіць выключыць залішняе рэгуляванне дадзенага працэсу, скараціць час і кошт выканання гэтых работ, а таксама вызваліць забудоўшчыкаў ад выканання неўласцівых ім функцый”.
Дакумент уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.
У студзені — лістападзе 2025 года ў сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 381 тыс. кв. м жылля (1 млн 266,2 тыс. кв. м; 9,1%).
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 37,2 тыс. новых кватэр — на 12,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года (33,1 тыс.), сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У эксплуатацыю ўведзена 3 млн. 561,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (3 млн. 304,3 тыс. кв. м; +7,8%).
У 2025 годзе ў Беларусі павінна быць пабудавана 4,5 млн. кв. м жылля, вынікае з задання ўрада – гэта значыць за 11 месяцаў выканана 79,1% плана.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


