На міжнародную абарону ў Польшчы падаліся 83 экс-палітвязні, дэпартаваныя з Беларусі пасля вызвалення 13 снежня

30 снежня, Позірк. 83 былыя палітвязні, прымусова вывезеныя з Беларусі пасля вызвалення 13 снежня, падалі ў Польшчы дакументы на міжнародную абарону, паведаміла прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Адзначаецца, што гэта зрабілі “ўсе палітвязні, якія вырашылі легалізавацца ў Польшчы”.
Дакументы пададзеныя ў Варшаве, Уроцлаве, Гданьску і Беластоку.
Аператыўны пачатак працэдуры легалізацыі “з’яўляецца вынікам агульнай працы ініцыятыў “Вольныя”, НАУ, Цэнтр беларускай салідарнасці, Dissidentby, Partyzanka, асацыяцыі “Да Волі” і іншых”, гаворыцца ў паведамленні.
“Выказваю шчырую ўдзячнасць памежнай службе Польшчы за штодзённую аператыўную камунікацыю і падтрымку ў падачы зваротаў на міжнародную абарону былымі палітвязнямі. Асабліва хачу падзякаваць за агульную сумесную працу прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК, усе беларускія грамадскія ініцыятывы і валанцёраў. Мы дэманструем узаемную дапамогу і падтрымку, і гэта важна ў такія моманты”, — адзначыў намеснік кіраўніка АПК, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
Раней паведамлялася, што экс-палітвязні, якія прыбылі раніцай 18 снежня ў Варшаву і засталіся там, 19 снежня пачнуць падаваць дакументы на міжнародную абарону ў Польшчы.
Адзначалася, што такая дамоўленасць дасягнутая падчас размовы Латушкі з кіраўніцтвам Галоўнай камендатуры Памежнай аховы Польшчы і камендатуры Памежнай аховы ў Варшаве.
Падкрэслівалася, што беларусы групамі змогуць падаць дакументы на трох памежных пляцоўках. Польская памежная служба “выказала гатоўнасць прымаць дакументы і ў выходныя дні — суботу і нядзелю — аж да пачатку святочных дзён, каб максімальна паспрыяць паскарэнню працэдуры легалізацыі ў Польшчы”.
Латушка выказаў удзячнасць Міністэрству ўнутраных спраў Польшчы, Памежнай ахове і МЗС Польшчы за аператыўнае рэагаванне на запыты і садзейнічанне ў пачатку працэдуры легалізацыі для вызваленых з турмаў беларусаў.
13 снежня 2025 года ў рамках дамоўленасцяў паміж Мінскам і Вашынгтонам Аляксандр Лукашэнка вызваліў 123 чалавекі (110 грамадзян Беларусі і 13 замежнікаў) з умовай іх наступнага ад’езду з краіны.
109 беларусаў і пяць украінцаў прыбылі на тэрыторыю Украіны. Яшчэ адзін палітвязень, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі быў высланы ў Літву.
Вялікая група з 89 беларускіх палітвязняў у ноч на 18 снежня прыбыла з Украіны ў Варшаву.
Сярод тых, хто прыбыў у польскую сталіцу, былі Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка, якія пасля з’ехалі ў Германію.
20 чалавек прыехала ў Вільнюс.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка29 снежня зафіксавана рэкордная за апошнія паўтара тыдня колькасць спробаў нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЛатушка на развітанні з Мелказёравым: Яго зорка ўжо на небасхіле вольнай БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

