Уладальнікі віртуальных казіно павінны будуць мець на рахунку суму, эквівалентную не менш за 90 тыс. базавых велічынь
5 студзеня, Позірк. Уладальнікі віртуальных казіно павінны мець на спецыяльным рахунку суму, эквівалентную не менш за 90 тыс. базавых велічынь (у 2026 годзе гэта 4 млн 50 тыс. рублёў). Такое патрабаванне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў “Аб парадку ажыццяўлення дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу“, паведаміла 5 студзеня прэс-служба ўрада.
Дакумент падрыхтаваны “ў мэтах прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з указам <…> ад 6 чэрвеня 2025 года № 226 “Аб дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу”.
Пры арганізацыі або правядзенні толькі букмекерскіх анлайн-гульняў або анлайн-гульняў таталізатара трэба мець суму, эквівалентную 20 тыс. базавых велічынь (900 тыс. рублёў).
“Гэты спецыяльны рахунак прызначаны для своечасовага пералічэння арганізатарам азартных гульняў выйгрышаў, а таксама выплаты падаткаў, збораў (пошлін), пеняў і іншых абавязковых плацяжоў“, — тлумачыцца ў прэс-рэлізе.
У пастанове “ўдакладняецца парадак ажыццяўлення разлікаў з выкарыстаннем криптовалюты, а таксама праверкі ў наведвальнікаў ігральнай установы дакументаў, якія сведчаць асобу”.
Устанаўліваецца парадак утрымання казіно, залы гульнявых аўтаматаў і накіравання іх на тэхнічны агляд, таталізатара, букмекерскай канторы, віртуальнай ігральнай установы і патрабаванні да яе; функцыянавання спецыяльнай камп’ютарнай касавай сістэмы, якая забяспечвае кантроль абароту ў сферы ігральнага бізнесу, і маніторынгавага цэнтра па яе абслугоўванні; вядзення Дзяржаўнага рэестра мадэляў гульнявых аўтаматаў, дапушчаных да выкарыстання ў Беларусі.
Пастанова набудзе моц 11 сакавіка 2026 года.
Аб асноўных палажэннях указа “Аб дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу” можна прачытаць тут.

- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску і Мінскім раёне не выяўлена фактаў незаконнай высечкі навагодніх дрэў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


