Мінск 00:05

Прэзідэнт Польшчы Наўроцкі сустрэнецца ў Варшаве з Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай дыяспары

Святлана Ціханоўская і Караль Наўроцкі падчас сустрэчы ў Нью-Ёрку
Відэа: тэлеграм-канал Ціханоўскай Стоп-кадр: “Позірк”

11 студзеня, Позірк. Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі правядзе 13 студзеня ў Варшаве навагодне-калядную сустрэчу з дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Пра гэта паведамляецца на сайце канцылярыі польскага прэзідэнта.

Прыём пройдзе ў Бельведэрскім палацы, дзе размешчана рэзідэнцыя прэзідэнта Польшчы.

Такія сустрэчы праводзяцца ў студзені з 2022 года. Іх ініцыяваў папярэдні кіраўнік польскай дзяржавы Анджэй Дуда. Для Наўроцкага, які выйграў прэзідэнцкія выбары ў 2025 годзе, гэта будзе першая сустрэча з беларусамі ў падобным фармаце.

Франак Вячорка, галоўны дарадца Ціханоўскай, паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, што працягнуць традыцыю навагодне-калядных сустрэч дэмлідар прапанавала Наўроцкаму падчас іх сустрэчы 24 верасня 2025 года ў Нью-Ёрку на палях 80-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

“Ён пагадзіўся, за што мы бязмежна яму ўдзячныя. Гэтыя прыёмы маюць сімвалічны характар і з’яўляюцца важным жэстам польска-беларускага сяброўства”, — падкрэсліў Вячорка.

Наўроцкі запрасіў Латушку на афіцыйныя мерапрыемствы да Дня незалежнасці Польшчы

11 лістапада, Позірк. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка возьме ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Польшчы, паведамляе прэс-служба палітыка. Як адзначаецца, запрашэнне паступіла ад прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага. Латушка будзе прысутнічаць на ўрачыстай цырымоніі змены ганаровай варты на …
Падзяліцца: