Наўроцкі запрасіў Латушку на афіцыйныя мерапрыемствы да Дня незалежнасці Польшчы

11 лістапада, Позірк. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка возьме ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Польшчы, паведамляе прэс-служба палітыка.
Як адзначаецца, запрашэнне паступіла ад прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага.
Латушка будзе прысутнічаць на ўрачыстай цырымоніі змены ганаровай варты на плошчы Юзафа Пілсудскага з удзелам кіраўніцтва Польшчы, дыпламатычнага корпуса і польскай грамадскасці, а таксама ў сустрэчы з нагоды Дня незалежнасці Польшчы ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.
Раней з віншаваннямі Польшчы з нагоды Дня незалежнасці выступілі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская і Аляксандр Лукашэнка.
Падчас і пасля падзей 2020 года Польшча падтрымала дэмакратычны рух у Беларусі, дзе з 1994 года аднаасобна кіруе Аляксандр Лукашэнка. Краіна прыняла дзясяткі тысяч палітычных эмігрантаў, на польскай тэрыторыі дзейнічае мноства беларускіх палітычных, грамадскіх, культурных і іншых арганізацый, працуюць незалежныя СМІ.
Прадстаўнікі дэмсіл Беларусі рэгулярна сустракаюцца з кіраўніцтвам Польшчы.
Адносіны Мінска з Варшавай пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі — найбольш складаныя сярод усіх заходніх суседзяў.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду грамадзяніну дзвюх краін журналісту Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — “Баброўнікі” (з беларускага боку “Бераставіца”). Польскія ўлады наўпрост заяўлялі, што менавіта з вызваленнем палітвязня можа быць звязана адкрыццё пунктаў пропуску. У верасні 2025 года Польшча цалкам закрывала мяжу з Беларуссю праз расійска-беларускія вучэнні “Захад-2025“ і ўварванне дронаў з беларускай тэрыторыі.
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца міграцыйны крызіс. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта “паклікалі“.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

