Янот, знойдзены ў аўтамабілі, што прыбыў з ЗША, застанецца на каранціне мінімум да 17 студзеня

16 студзеня, Позірк. Янот, знойдзены ў аўтамабілі, што прыбыў з ЗША, з вечара 14 студзеня знаходзіцца пад назіраннем спецыялістаў Ашмянскай раённай ветэрынарнай станцыі (Гродзенская вобласць), паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
“Пасля 72 гадзін каранціну будуць праведзеныя патрабаваныя ветэрынарныя мерапрыемствы і вырашанае пытанне пра далейшае “месца жыхарства” жывёлы, — гаворыцца ў паведамленні. — Ужо зразумела, што незвычайнаму “пасажыру” аўто, які паступіў для афармлення ў Гродзенскую рэгіянальную мытню, з ежы найбольш упадабаў курыныя яйкі. Да людзей Сеня (так назвалі жывёлу. — “Позірк”.) ставіцца прыязна”.
Як паведамляў “Позірк”, 14 студзеня супрацоўнікі гродзенскай мытні і прадпрыемства “Белмытсэрвіс” выявілі янота ў аўтамабілі, які перамяшчаўся ў марскім кантэйнеры. Мытнікі выказалі здагадку, што жывёла “забралася ў кантэйнер яшчэ на этапе пагрузкі і паспяхова пераадолела працяглы шлях праз акіян”.
Паведамлялася, што пасля завяршэння каранцінных мерапрыемстваў янота перададуць Налібоцкую пушчу (размешчаная на тэрыторыі Гродзенскай і Мінскай абласцей) або ў Гродзенскі заапарк.
Рашэнне будзе прынятае “з улікам стану жывёльнага і ветэрынарных заключэнняў”.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася амаль на 11 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь і Манголія заключылі 17 пагадненняў на 50 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 900 спробаў незаконнай міграцыі з беларускайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка

