Беларусь у 2025 годзе стала найбуйнейшым імпарцёрам расійскага піва

20 студзеня, Позірк. У студзені — лістападзе 2025 года Расія экспартавала больш за 190 тыс. тон соладавага піва на суму больш за 103 млн долараў — на 19% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га, паведамляе Федэральны цэнтр развіцця экспарту прадукцыі АПК РФ (Аграэкспарт).
Адзначаецца, што ў пяцёрку найбуйнейшых пакупнікоў піва ў грашовым выражэнні ўвайшлі: Беларусь (доля 30%), Казахстан (28%), Кітай (10%), Кыргызстан (8%), Таджыкістан (3%).
“Расце і экспарт безалкагольнага піва: у 2025 годзе расійскія пастаўкі гэтага віду прадукцыі склалі каля 13 тыс. тон на амаль 8 млн долараў, што на 17% больш у вазе і на 23% — у грошах. У топ-5 краін-імпарцёраў уваходзяць Беларусь, Казахстан, Іран, ААЭ і Узбекістан”, — паведамляе ведамства.
У траўні 2024 года беларускі ўрад забараніў увоз у Беларусь піва, вырабленага ў Чэхіі, Польшчы і краінах Балтыі. Сцвярджалася, што пастанова была прынята ў якасці меры ў адказ на прынятыя рашэнні Латвіяй пра забарону імпарту з Беларусі харчовай прадукцыі па асобных пазіцыях, Літвой — пра забарону на адзін год увозу сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў з Беларусі, а таксама на ініцыяваны пяццю згаданымі краінамі рэгламент Савета ЕС, які ўсталёўваў павышаныя пошліны на імпарт беларускай сельгаспрадукцыі.
Змены былі ўнесены ў пастанову Саўміна ад 6 снежня 2021 г. № 700. Дакумент устанаўлівае пералік тавараў вытворчасці “недружалюбных краін”, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі.
31 снежня 2025 года стала вядома, што забарона была падоўжана да канца 2027 года.
У лістападзе мінулага года профільны расійскі партал піўнога рынку profibeer паведамляў, са спасылкай на інфармацыю міжнароднай біржы грузаперавозак ATI.SU, што ўвоз піва ў Беларусь аўтатранспартам за тры кварталы вырас на 32% у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года.
Там жа адзначалася, што “калі аналізаваць асобна тавараабарот Беларусі з Расіяй, то на першым месцы паводле дынамікі імпарту з РФ чыпсы — плюс 198%”.
28 снежня мінулага года ўжо былы амбасадар Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік (15 студзеня прызначаны кіраўніком Віцебскай вобласці) спрагназаваў, што двухбаковы тавараабарот па выніках 2025 года паб’е чарговы рэкорд і перавысіць 60 млрд долараў.
У 2024 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 57,6 млрд долараў, павялічыўшыся на 7,4% у параўнанні з 2023-м.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў свеце паводле колькасці выпускнікоў дакладных і інжынерных спецыяльнасцей, сцвярджае ДКНТ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

