Беларусы і чарнагорцы “здолеюць пераступіць праз штучна створаныя перашкоды” і працягнуць супрацу — Лукашэнка

13 ліпеня, Позірк. Славянскія народы Беларусі і Чарнагорыі аб’ядноўваюць “працавітасць, гасціннасць, дружалюбнасць і адданасць роднай зямлі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 13 ліпеня жыхароў гэтай краіны на Балканскім паўвостраве з Днём дзяржаўнасці.
“Упэўнены, што ў недалёкай будучыні беларусы і чарнагорцы з апорай на сваю самабытную культуру і духоўныя каштоўнасці, эканамічныя і гуманітарныя сувязі здолеюць пераступіць праз штучна створаныя перашкоды і працягнуць плённае ўзаемадзеянне па ўсіх кірунках сумеснай цікавасці”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
У леташнім віншаванні Лукашэнка згадваў пра “традыцыйныя духоўныя і культурныя сувязі <…> славянскіх народаў” Беларусі і Чарнагорыі, якія ёсць “трывалым падмуркам для плённай супрацы”, нягледзячы на ”сучасныя складаныя геапалітычныя ўмовы”. У 2024-м апрача згадкі пра “духоўнасць” ён адзначаў “шчырую сімпатыю” беларусаў да чарнагорцаў.
Такім чынам, чацвёрты год запар палітык віншуе не кіраўніка гэтай балканскай дзяржавы, а народ. Падобная практыка стала распаўсюджанай у дачыненні да краін, якія ўвялі санкцыі супраць рэжыму ў Мінску.
Чарнагорыя ўваходзіць у “пералік замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, супраць якіх перыядычна ўводзяцца абмежавальныя меры, у асноўным эканамічнага характару.
Балканская дзяржава далучылася да заяваў і дзеянняў Еўрапейскага саюза пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года, рэгулярна падтрымлівае ўсе санкцыйныя і абмежавальныя захады.
Да “неадкладнага і безумоўнага” вызвалення ў Беларусі палітычных вязняў, іх рэабілітацыі і спынення рэпрэсій заклікала дэлегацыя Еўрасаюза ў Савеце Еўропы (СЕ) 9 ліпеня на 1534-м пасяджэнні камітэта міністраў СЕ ў Страсбургу (Францыя).
Да заявы, распаўсюджанай ад імя ўсіх дзяржаў ЕС, далучыліся 12 краін: Албанія, Андора, Вялікабрытанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Манака, Нарвегія, Сан-Марына, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя.
Чарнагорыя ўваходзіць у групу “сяброў дэмакратычнай Беларусі” ў АБСЕ.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася амаль на 5% — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


