У Гомельскай вобласці 16 ліпеня пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва

13 ліпеня, Позірк. “Штомесячная тэхнічная праверка электрасірэннага абсталявання з запускам электрасірэн” пройдзе 16 ліпеня ў Гомельскай вобласці, паведамляе тэрытарыяльнае ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Паважаныя грамадзяне, захоўвайце спакой, ніякіх дзеянняў не патрабуецца”, — папярэдзіла ведамства.
Папярэдні раз сістэму апавяшчэння насельніцтва ў рэгіёне, які мяжуе з Расіяй і Украінай, правяралі 18 чэрвеня (праверка прайшла ў Гомелі і Гомельскім раёне). Да таго — 28 траўня, 16 красавіка, 19 сакавіка, 26 лютага і 22 студзеня.
Часцей за ўсё сістэму апавяшчэння правяраюць у Брэсцкай вобласці, што мяжуе з Украінай і Польшчай. У 2026 годзе гэта адбывалася 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 і 28 красавіка, 12 і 26 траўня, 9 чэрвеня.
26 сакавіка была праведзеная агульнарэспубліканская праверка сістэмы апавяшчэння.
У Беларусі фіксуюцца выпадкі залёту і падзення дронаў, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывуецца сістэма апавяшчэння, няма.

- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
