Наўседа: Веру, што аднойчы дэмакратычныя сілы Беларусі атрымаюць перамогу

25 студзеня, Позірк. Намаганні паўстанцаў 1863–1864 гадоў “адкрылі шлях новым формам супраціву”, “традыцыя свабоды назаўжды аддзяліла літоўцаў, палякаў, украінцаў і беларусаў ад Расіі”, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, выступаючы 25 студзеня ў Кафедральным саборы Вільнюса на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным гадавіне паўстання.
Паводле слоў Наўседы, якога цытуе партал lrt.lt, імкненне да свабоды “суправаджала продкаў ад аднаго паўстання да іншага, дапамагала перажыць новыя хвалі рэпрэсій, прымусовай індактрынацыі і знішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці”.
“Сёння мы бачым гэта найбольш выразна ва Украіне, якая змагаецца. <…> Прыклад Украіны найбольш ясна паказвае, што сапраўднае, шчырае імкненне да свабоды немагчыма зламаць. Аднойчы вырваўшыся як магутная сіла, яно пакідае глыбокі след у сэрцах і думках людзей. Забойствы, рэпрэсіі і прапагандысцкі ціск толькі яшчэ больш гуртуюць, узмацняюць рашучасць супраціўляцца і набліжаюць перамогу. Як я веру, аднойчы перамогуць і дэмакратычныя сілы нашых суседзяў — беларусаў”, — сказаў літоўскі прэзідэнт.
Ва ўрачыстых мерапрыемствах у Вільнюсе, прысвечаных памяці ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў, удзельнічаюць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская і іншыя палітыкі.
Напярэдадні аналагічныя мерапрыемствы прайшлі ў Варшаве.
Зяленскі: Белы шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым беларускі народ

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 25 дзён не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 25 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка


