Афіцыйны Мінск “мала хвалюе” жаданне Кіева прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку

27 студзеня, Позірк. Мінск “мала хвалюе” жаданне Кіева прыцягнуць да адказнасці Аляксандра Лукашэнку, заявіла яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант, каментуючы расійскаму прапагандысцкаму медыя “РИА Новости” інфармацыю “ўкраінскіх СМІ пра нібыта планы Кіева ўзбудзіць крымінальную справу” ў дачыненні да палітыка.
“Для нас гэта адкрыццё. Нічога пра такія нібыта абмеркаванні і намеры не ведаем, але <…> нас гэта мала хвалюе”, — сказала яна.
Пра тое, што Лукашэнка, якога Украіна не лічыць “легітымна абраным прэзідэнтам Беларусі”, мае “панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі” заявіў міністр замежных спраў гэтай краіны Андрэй Сібіга ў апублікаваным 27 студзеня інтэрв’ю “Еўрапейскай праўдзе”.
“У 2022 годзе ён надаў тэрыторыю Беларусі для наступу на Украіну, — нагадаў кіраўнік украінскай дыпламатыі. — Ракеты ляцелі з іх тэрыторыі. Гэта робіць іх саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны. І цяпер мы бачым новыя элементы падтрымкі расійскай агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі. Яны надаюць сваю інфраструктуру для атак украінскай тэрыторыі беспілотнікамі. Я свядома не ўдакладняю дэталі, але мы іх ведаем, кожны такі выпадак фіксуем юрыдычна, натыфікуем ААН пра саўдзел беларускага рэжыму ў агрэсіі і будзем задаваць пытанні пра санкцыі адносна датычных асоб і кампаній — у прыватнасці, уцягнутых у будаўніцтва гэтай інфраструктуры”.
Для прыцягнення да адказнасці ёсць “усе юрыдычныя падставы”, сказаў Сібіга.
24 лютага 2022 года Расія распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле даных журналістаў-расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.

- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШэсць дзён суседнія краіны ЕС не фіксуюць спробаў пранікнення нелегалаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць ІП за 2025 год зменшылася на 13,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


