Мінск 12:21

Слуханні Ціханоўскай запланаваны ў КР 7 лютага

30 студзеня, Позірк. Слуханні па выніках дзейнасці кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе (КР) пройдуць 7 лютага ў Варшаве, вынікае з паведамлення прэс-службы КС.

Будзе “прадстаўлена бачанне бягучай дзейнасці АПК, ключавыя прыярытэты на бліжэйшы перыяд, а таксама дадзены адказы на пытанні дэлегатаў КР”.

Летась у лістападзе паведамлялася, што правядзенне слуханняў запланавана на студзень 2026 года.

У жніўні таго ж года КР ініцыявала сустрэчу з Ціханоўскай “для абмеркавання стратэгічных планаў дэмакратычных сіл на 2025–2026 гады”. Запрасіць дэмлідэра, узгадніць тэрміны, фармат і тэмы сустрэчы было даручана спікеру КС Арцёму Брухану.

7–8 жніўня 2025 года ў Варшаве прайшлі другія слуханні КР аб дзейнасці АПК.

Падзяліцца: