Лукашэнка запатрабаваў эканоміць на вулічным асвятленні: уключаць пазней, выключаць — раней

3 лютага, Позірк. Пра неабходнасць “скарэктаваць рэжым асвятлення на вуліцах” заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 лютага ў Мінску на нарадзе па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці.
“Выеду ў Астрашыцкім Гарадку (пасёлак у Мінскім раёне, побач з якім знаходзіцца рэзідэнцыя Лукашэнкі. — “Позірк”.), напрыклад, і ў іншых вёсках. Учора а 6 гадзіне вечара ўся Мінская вобласць свеціцца. Гараць агні. <…> Усё на вуліцах ліхтары ўключаны, усё ззяе. Мінская вобласць і туды далей за — усё гарыць. У шэсць гадзін вечара. Нашто? Ужо а палове на восьмую можна адключыць раніцай святло на вуліцы, асабліва зараз, калі святла шмат. Не — усе ліхтары гараць”, — цытуе прамоўцу яго прэс-служба.
“Наракайце самі на сябе. Будзеце плаціць мінімум са сваёй кішэні”, — сказаў ён чыноўнікам.
Паводле слоў Лукашэнкі, яму далажылі аб “некарэктнай рабоце фотаэлементаў”. “Лухта поўная. Адрэгулюйце гэтыя фотаэлементы, каб электрычнасць аўтаматычна са штучным вашым інтэлектам адключалася ў 7 гадзін раніцы. І загаралася святло не ў 6 гадзін вечара, а ў 8. Палічыце — 4–5 гадзін [лішніх] гарыць уся краіна, свеціцца. Колькі мы трацім грошай! Вось вашыя падыходы”, — дадаў Лукашэнка.
На яго думку, з такім падыходам чыноўнікі “краіну хочуць прывесці да вайны”: “Ну дык майце на ўвазе, што нам жа наперадзе давядзецца ісці. Вам у штурмавых атрадах давядзецца”.
Варта адзначыць, што беларускі рэжым рэгулярна заяўляе аб энергетычнай бяспецы краіны, якая ў ліку іншага дасягнута дзякуючы Беларускай атамнай электрастанцыі.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі памяншаецца колькасць школьнікаў — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваМУС: У 2025 годзе практычна кожнае трэцяе злачынства было звязанае з кібербяспекайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі — упершыню ў 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



