Мінск 21:05

Праз пажар у падвале пяціпавярховага дома ў Бабруйску спатрэбілася эвакуяваць жыхароў

Відэа: прэс-служба МНС / стоп-кадр: "Позірк"

7 лютага, Позірк. Праз пажар у падвале пяціпавярховага дома на вул. Гарэліка ў Бабруйску ўдзень 7 лютага спатрэбілася эвакуяваць жыхароў, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле інфармацыі ведамства, да моманту прыбыцця пажарных “пад’езд быў запоўнены дымам”.

“Работнікі МНС вывелі пецярых чалавек пры дапамозе масак для ратаваных, яшчэ траіх эвакуявалі, у тым ліку дзіця, — гаворыцца ў паведамленні. — Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма, шпіталізацыя нікому не спатрэбілася. Падраздзяленні МНС аператыўна ліквідавалі пажар”.

На месцы здарэння працавала пяць адзінак выратавальнай тэхнікі. Адзначаецца, што “пасля праветрывання жыхары змаглі вярнуцца ў кватэры”.

Прычына здарэння высвятляецца.

На пажары ў Гродне загінула тры чалавекі — у сітуацыі разбіраецца СК (дапоўнена)

дададзеныя абзацы 5–7 7 лютага, Позірк. Целы трох чалавек знайшлі супрацоўнікі МНС пры ліквідацыі пажару ўдзень 7 лютага ў Гродне, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Згодна з інфармацыяй ведамства, цяпер высвятляюцца асобы загінулых. Паводле папярэдніх даных, адна з ахвяр — уладальнік жылля. На …
Падзяліцца: