МНС: Усе загінулыя на пажары ў Гродне 7 лютага — пенсіянеры

8 лютага, Позірк. Падрабязнасці пажару ў Гродне з гібеллю трох чалавек паведамляюцца ў сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“7 лютага ў 12:16 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома ў Гродне па вул. Фолюш. На пажары выяўленыя загінулыя гаспадар 1949 года нараджэння, яго брат 1960 г.н., і грамадзянін 1958 г.н., які знаходзіўся ў гасцях, усе пенсіянеры”, — гаворыцца ў зводцы.
Адзначаецца, што супрацоўнікамі МНС з кватэр пад’езда выратавана пяць чалавек (з іх двое дзяцей), эвакуявана 12 чалавек.
“З атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізаваныя выратаваная дзяўчынка 2025 г.н., і эвакуяваная грамадзянка 1949 г.н., пенсіянерка. Прычыны пажару і гібелі ўстанаўліваюцца”, — паведамляе ведамства.
Пра пажар у Гродне з гібеллю людзей напярэдадні паведаміў Следчы камітэт. На той момант асобы загінулых не былі ўстаноўленыя.
“Суседзі паведамілі, што гаспадар кватэры злоўжываў спіртным. Каля паўгода з ім пражываў брат, і з гэтага часу яны рэгулярна ўжывалі алкаголь. Увосень мінулага года ў кватэру ўжо выязджалі ратавальнікі: тады прычынай задымлення стала пакінутая на пліце каструля”, — заяўляе СК.
Прэс-служба МНС паведаміла, што з сумежных і размешчаных вышэй ачага ўзгарання кватэр пажарныя выратавалі пецярых чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей. Адзначалася, што “пасля агляду медыкі шпіталізавалі чатырохмесячнае дзіця, астатнім выратаваным меддапамога не спатрэбілася”.
Колькасць загінулых на пажарах перавысіла з пачатку года 150 чалавек
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства



