Мінск 16:45

Мужчына патануў у рацэ ў Мінскім раёне

8 лютага, Позірк. Пра патанулага ў Мінскім раёне мужчыну 1977 года нараджэння паведамляецца ў сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паведамленне аб выяўленні цела паступіла ў ведамства 7 лютага ў 12:18.

Адзначаецца, што мужчына патануў у рацэ Поплаў каля вёскі Зялёная.

Загінулы нідзе не працаваў.

Таксама ў зводцы гаворыцца аб аказанні дапамогі жыхару вёскі Нагорнае Клецкага раёна (Мінская вобласць), які 7 лютага “зваліўся ў пітны калодзеж (глыбіня 10 м, узровень вады каля 1 м) на тэрыторыі прыватнага домаўладання”.

“Работнікамі МНС выратаваны (выняты з калодзежа) грамадзянін 1977 г.н., у медыцынскай дапамозе не мае патрэбы”, — паведамілі ў міністэрстве.

У Кобрыне патанулі два рыбакі

3 студзеня, Позірк. Пра ўтапленне ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць) двух мужчын паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. "2 студзеня ў 16.38 ратавальнікам паступіла паведамленне аб выяўленні на беразе ракі Мухавец па вуліцы Першамайскай у горадзе Кобрыне асабістых рэчаў грамадзян і рыбалоўных …

Падзяліцца: