Пры перабоях з водазабеспячэннем у Беларусі можна свідраваць часовыя свідравіны

12 сакавіка, Позірк. Магчымасць свідравання часовых свідравін “для забеспячэння пітной вадой у выпадках спынення або абмежавання яе падачы” прадугледжаная законам “Аб пітным водазабеспячэнні і водаадвядзенні”, які 12 сакавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле інфармацыі яго прэс-службы, дакумент таксама прадугледжвае, што ў Беларусі будзе створаны дзяржаўны рэестр сістэм пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення.
“Ураду надаюцца паўнамоцтвы на вызначэнне парадку карыстання цэнтралізаванымі сістэмамі пітнога водазабеспячэння, водаадвядзення, аказання паслугі па транспартаванні сцёкавых вод”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што закон прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў па ахове крыніц пітнога водазабеспячэння цэнтралізаваных сістэм, а таксама абавязак распрацаваць праграмы “вытворчага кантролю бяспекі пітной вады і штогадовай інвентарызацыі сістэм водазабеспячэння, водаадвядзення”.
“Умовы прыёму сцёкавых вод абанентаў у цэнтралізаваныя сістэмы водаадвядзення, у тым ліку ўсталяванне дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у іх складзе вызначаюцца выканкамамі”, — адзначыла прэс-служба Лукашэнкі.
Сёлета 29 студзеня гендырэктар аб’яднання “Белводаканал” Ірына Роўба заявіла, што “сістэмная праца арганізацый водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі <…> дала магчымасць карыстання цэнтралізаваным водазабеспячэннем 93,9% насельніцтва краіны, 81% грамадзян карыстаецца цэнтралізаваным водаадвядзеннем”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


