Падтопленымі застаецца некалькі падворкаў, пабудоў і ўчастак дарогі ў трох раёнах дзвюх абласцей — даныя МНС

13 сакавіка, Позірк. Ад пачатку 2026 года падтапленні паводкавымі і расталымі водамі зафіксаваныя ў 16 раёнах чатырох абласцей Беларусі, сведчаць апублікаваныя 12 сакавіка даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што “ў зону ўздзеяння” трапіла 18 жылых дамоў, 8 падвалаў, 44 падворкі і 11 гаспадарчых пабудоў.
“На гэты момант у 2 абласцях у 3 раёнах застаюцца падтопленымі паводкавымі і расталымі водамі 2 прыватныя падворкі, 2 гаспадарчыя пабудовы і 1 участак аўтамабільнай дарогі”, — паведаміла ведамства.
МНС са спасылкай на Белгідрамет заявіла, што на большасці рэк у басейнах Заходняй Дзвіны, Дняпра, Сожа, Бярэзіны, Прыпяці “захоўваецца ледастаў з палонкамі і разводдзямі”, “назіраецца вада на лёдзе”. Зафіксаваны крыгаход на Прыпяці (паміж Чэрнічамі і Мазыром) і Бярэзіне (Барысаў).
“Выхад на лёд вадасховішчаў і азёр катэгарычна забаронены і ўяўляе пагрозу для жыцця. У найбліжэйшыя дні чакаецца далейшы рост узроўняў вады. На рацэ Бобр (в. Куты) прагназуецца перавышэнне адзнакі выхаду вады на пойму. Працэсы раставання і разбурэння лёду працягнуцца”, — гаворыцца ў паведамленні.
МНС рэкамендуе грамадзянам ачысціць прыдамавую тэрыторыю ад снега і лёду; забяспечыць праходнасць дрэнажных і сцёкавых канаў; падрыхтаваць водаадводныя разоры; каштоўныя рэчы і прадукты харчавання перанесці на верхнія ярусы пабудоў.
На прэс-канферэнцыі 10 сакавіка начальнік аддзела гідралагічных прагнозаў службы гідралогіі і аграметэаралогіі Белгідрамета Алена Зубчонак заявіла, што ў 2026 годзе праз снежную і марозную зіму вясновае разводдзе чакаецца вышэй, чым было ў апошнія гады.
Паводле яе слоў, максімальныя ўзроўні вады наблізяцца да небяспечных высокіх адзнак, пры якіх адбываюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый. “Найбольш складаная паводкавая сітуацыя чакаецца ў басейнах рэк Днепр, Сож і Прыпяць”, — падкрэсліла спікер.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства12 сакавіка ў Беларусі перакрыты абсалютны тэмпературны рэкорд дня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


