Лукашэнка прыгразіў суседнім краінам расійскім “Арэшнікам”

13 сакавіка, Позірк. “Не плявузгаць языком і не вякаць”, называючы размешчаны ў Беларусі расійскі ракетны комплекс “Арэшнік” законнай цэллю для НАТО, параіў суседнім краінам Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 13 сакавіка Магілёўскую вобласць.
“Я не кажу, што мы заўтра бахнем гэтым “Арэшнікам” па Вільнюсе, Варшаве ці па Кіеве. Ратуй божа. Гэта не наша задача, — цытуюць спікера дзяржСМІ. — Нам трэба абараніць сваю краіну. А каб не бахнуў “Арэшнік”, вы да нас не лезьце. Ні з Украіны, ні з Польшчы, ні з Літвы, ні з Латвіі. Давайце па-чалавечы вырашаць пытанні”.
Лукашэнка таксама прыгразіў суседзям, заявіўшы, што беларускія ўлады “маюць, чым дастаць” іх і без расійскага “Арэшніка”.
“Вы што, думаеце, калі яны законнай цэллю будуць лічыць аб’екты на тэрыторыі Беларусі, я буду спаць і назіраць? [На] 70 кіламетраў магу [ўдарыць], 200 кіламетраў, — сказаў ён. — Няхай лічаць законнай цэллю. Яны ж абураліся, плакалі, цяпер прыціхлі — тое, што я лічу законнай цэллю для Узброеных сілаў Беларусі. Не пагражаю. Каб яны зноў гэта не выхапілі і не пачалі”.
Паводле яго слоў, “Арэшнік” з’яўляецца мабільнай зброяй. “Дзясятак фальшывых цэляў. То бок выйдзе на маршрут 10 машын. Зверху паглядзелі — дзесяць “Арэшнікаў”. А ён будзе адзін. Таму на любую атруту проціяддзе заўсёды знойдзецца”, — заявіў ён.
Пра тое, што “Арэшнік” завезены ў Беларусь, Лукашэнка заявіў 18 снежня 2025 года, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе (УНС). “Ён у нас з учорашняга дня і заступае на баявое дзяжурства”, — сказаў ён тады.
На наступны дзень міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў на палях УНС, што пасля таго як “Арэшнік” заступіць у Беларусі на баявое дзяжурства, яго пакажуць журналістам. Напрыканцы года Мінабароны паказаў кароткі відэазапіс перамяшчэння нейкай тэхнікі. Дзея была названая “рытуалам заступлення” згаданага расійскага ўзбраення на дзяжурства ў Беларусі.
11 студзеня аб’яднанне BelPol заявіла, што “Арэшнік” у Беларусь не завезены, а заявы Лукашэнкі і яго атачэння з ліку сілавікоў пра пастаноўку расійскага ўзбраення на баявое дзяжурства носяць прапагандысцкі характар.
Кіраўнік Службы знешняй выведкі Украіны Алег Івашчанка заяўляў, што калі “Арэшнік” з’явіцца ў Беларусі, Мінск “не будзе мець ніякіх правоў і паўнамоцтваў на яго прымяненне”, комплекс будзе знаходзіцца “ў адзінай сістэме кіравання Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння РФ”.
Пра тое, што размяшчэнне “Арэшніка” ў Беларусі прадстаўляе небяспеку для Еўропы, заяўляў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
У той жа час кіраўнік Цэнтра па супрацьдзеянні дэзінфармацыі пры Савеце нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка называў інфармацыю пра размяшчэнне “Арэшніка” ў Беларусі “прапагандай страху для Еўропы выключна”. “Гэтая зброя носіць выключна інфармацыйны характар”, — падкрэсліваў ён.
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за месяц павялічылася на 482 млн рублёў — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства12 сакавіка ў Беларусі перакрыты абсалютны тэмпературны рэкорд дня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства


