Стварэнне сумеснага з РФ самалёта “Асвей” зацягваецца, бо расійскі бок “проста дынаміць” беларусаў — BelPol

15 сакавіка, Позірк. Аб прычынах павольнай рэалізацыі праекта па стварэнні беларуска-расійскага самалёта “Асвей” паведамляецца ў апублікаваным 15 сакавіка відэа аб’яднання BelPol.
Аўтары спасылаюцца на наяўны ў іх распараджэнні службовы ліст старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (ДВПК) Дзмітрыя Пантуса генеральнаму дырэктару расійскага холдынгу “Тэхнадынаміка” Ігару Насенкаву ад 2 верасня 2025 года.
У лісце Пантус скардзіцца на праблемы, якія тычацца ўзаемадзеяння з расійскім удзельнікам сумеснага праекта — Уральскім заводам грамадзянскай авіяцыі (уваходзіць у холдынг “Тэхнадынаміка”).
З “асаблівай трывогай” ён паведамляе аб “непрыгожай сітуацыі” ва ўзаемаадносінах з прадпрыемствам. “Становішча спраў, якое склалася, практычна замарожвае магчымасць пачатку фінансавання названага праекта з беларускага боку”, — гаворыцца ў лісце.
Раскрываючы падрабязнасці, BelPol адзначае, што расійскі завод “проста дынаміць беларускі бок як у працы, так і ў адказах на афіцыйныя запыты”. Сярод іншага прадпрыемства ў Екацярынбургу “не ўзгадняе дакументы” і “заваліла ўсе тэрміны” па шэрагу кірункаў.
У прыватнасці, у лісце Пантуса гаворыцца аб фінансаванні “першай доследна-канструктарскай распрацоўкі” (ДКР), якая тычыцца стварэння тэхнічнага праекта. Гэтая частка работ павінна была скончыцца ў снежні 2024 года, аднак у рэчаіснасці, як паведамляе BelPol, гэта адбудзецца “не раней першагот квартала 2026-га”.
Таксама ў відэа гаворыцца пра выраб двух доследных узораў самалёта “Асвей”. Гэтая частка праекта павінна быць “авансаваная беларускім бокам”, адзначае аб’яднанне, “аднак высветлілася, што рахунак на гэта авансаванне, выстаўлены расійскім бокам, значна перавысіў суму, якая была прапісаная раней”. Удакладняецца, што замест 1,2 млрд расійскіх рублёў прадпрыемства запытала 2,9 млрд.
У сваім лісце кіраўнік Дзяржкамваенпрама Беларусі выказвае “асцярогі”, што “расійскі выканаўца ў рамках тэхнічнага праекта няякасна выканаў прадугледжаныя работы па разліку эканамічнай часткі праекта”.
“Падобныя дзеянні” ўральскага завода, а таксама “пастаяннае ўвядзенне ў зман беларускага дзяржаўнага заказчыка і адкрытае жанглявання заявамі і лічбамі” Пантус называе “недазваляльнымі і контрпрадуктыўнымі”.
“Такім чынам, з улікам пастаянна зменлівай пазіцыі расійскага выканаўцы аб кошце працы і прадстаўлення супярэчлівай інфармацыі, рашэнне па яе фінансаванні з боку Рэспублікі Беларусь можа быць прынята толькі пасля атрыманне і аналізу дакументаў, якія абгрунтоўваюць кошт этапаў ДКР”, — паведамляе кіраўнік ДКВП.
“З улікам выкладзенага” Пантус просіць Насенкава “прыняць меры па пазначаных пытаннях з мэтай іх хутчэйшага ўрэгулявання і максімальнага выраўноўвання сітуацыі па рэалізуемых праектах”.
Беларускі чыноўнік неаднаразова называе кіраўніка расійскага холдынгу “паважаным Ігарам Георгіевічам”.
Ліст Пантус завяршае словамі: “Карыстаюся выпадкам, каб аднавіць вам запэўніванні ў маёй вельмі высокай павазе. З павагай!”
У Беларусі створаць “паўнавартасны айчынны грамадзянскі самалёт” да 2029–2030 года, заявіў 30 лістапада летась кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Круты ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” па выніках паездкі ў Растоўскую вобласць і Стаўрапольскі край РФ.
Паводле яго слоў, ААТ “558 авіярамонтны завод” у Баранавічах (Брэсцкая вобласць), Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі і Аршанскі авіярамонтны завод (Віцебская вобласць) устанавілі кантакт “з усімі ключавымі авіяцыйнымі заводамі Расіі”, аднак на паўнавартасную праграму загрузкі беларускіх вытворчых магутнасцяў не выйшлі.
Першыя беларуска-расійскія самалёты плануецца выпусціць да 2026 года, да 2030 года іх колькасць складзе “85–100 штук”, паведаміў у студзені 2024 года на той момант намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык (цяпер старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта).
Паводле яго слоў, у 2023 годзе падчас візіту Рамана Галоўчанкі, які працаваў у той час прэм’ер-міністрам (цяпер старшыня Нацбанка) у Екацярынбургу паміж ААТ “558-ы авіяцыйны рамонтны завод” і расійскім АТ “Уральскі завод грамадзянскай авіяцыі” было падпісана пагадненне аб стварэнні 19-мясцовага двухматорнага самалёта.
Беларуска-расійскі самалёт “Асвей” будзе аналагічны чэшскаму L410, амерыканскай мадэлі Cessna і швейцарскаму Pilatus, заявіў у траўні мінулага года галоўны інжынер завода ў Баранавічах Андрэй Тучын.
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



