Міліцыя забрала ў жыхара Маладзечанскага раёна самагонны апарат і каля 23 т брагі

21 сакавіка, Позірк. Падпольную вытворчасць алкаголю спынілі супрацоўнікі міліцыі ў Маладзечанскім раёне (Мінская вобласць), паведаміла 21 сакавіка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, падчас рэйду міліцыянеры знайшлі ў вёсцы Схоліна “міні-прадпрыемства па вытворчасці моцных напояў”.
“У 61-гадовага мясцовага жыхара забраны самагонны апарат і каля 23 т брагі, — гаворыцца ў паведамленні. — Парушальнік сістэматычна зарабляў продажам спіртнога і раней ужо трапляў у поле зроку праваахоўнікаў. Прызначаная хімічная экспертыза выяўленай вадкасці. Дзеянням мужчыны будзе дадзеная прававая ацэнка”.
МУС нагадала, што “за выраб алкагольных напояў і іх паўфабрыкатаў, захоўванне апаратаў для вытворчасці” прадугледжаны штраф — да 30 базавых велічынь (1.350 рублёў) з канфіскацыяй прадметаў парушэння.
Адметна, што ў 2025 годзе міліцыя сама меней чатыры разы спыняла дзейнасць буйных нелегальных вытворчасцяў алкаголю ў Маладзечанскім раёне.
24 жніўня МУС паведаміла, што 61-гадовы жыхар гэтага раёна “разам з трыма сынамі і двума беспрацоўнымі” арганізаваў падпольную вытворчасць спіртнога. У гаспадарчай пабудове быў знойдзены самагонны апарат, ёмістасці з брагай аб’ёмам звыш 25 тыс. л, 12,5 т мукі, 400 л гатовай прадукцыі. Мясцовасць не ўдакладнялася.
4 верасня міністэрства заявіла пра выяўленне “міні-прадпрыемстваў па вытворчасці моцных напояў” у вёсках Насілава і Забалацце. Былі вынятыя тры самагонныя апараты, каля 30 т брагі і амаль 1.500 л гатовага прадукту. Вытворчасцю самагону займаліся трое мясцовых жыхароў, якія “афіцыйна не працаўладкаваныя”.
8 кастрычніка была спыненая дзейнасць “міні-прадпрыемства па вытворчасці моцных спіртных напояў” усё ў той жа вёсцы Забалацце. Паводле даных МУС, вытворчасцю самагона займаўся 24-гадовы мясцовы жыхар, з гаспадарчых пабудоў якога забрана каля 9,4 тыс. л брагі і больш за 1 тыс. л гатовага прадукта.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


