Задача скараціць тэрмін падрыхтоўкі абарончай аперацыі на вучэннях не выкананая — Мінабароны

25 сакавіка, Позірк. Аб паспяховым завяршэнні вучэнняў з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання заявіў 25 сакавіка начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба Мінабароны, на працягу сямі дзён злучэнні, воінскія часці і падраздзяленні “ажыццяўлялі актыўныя манеўраныя дзеянні, ўжывалі розныя артылерыйскія і ракетныя сістэмы, вялі баявыя стрэльбы з узбраення танкаў, баявых машын пяхоты, ужывалі зенітныя ракетныя комплексы, актыўна выкарыстоўвалі FPV-дроны і сродкі радыёэлектроннай барацьбы“.
Мінабароны ставіла задачу падчас вучэнняў “максімальна скараціць тэрміны падрыхтоўкі абарончай аперацыі войскамі аператыўнага аб’яднання” ў два разы, але атрымалася толькі на 40-60%, сказаў Муравейка. Пры гэтым ён не патлумачыў методыку падліку, бо скарачэнне на 40-60% эквівалентнае скарачэнню ў 1,7-2,5 раза.
Паводле слоў ваеннага, у рамках вучэнняў выпрабаваны новы спосаб пабудовы сістэмы кіравання: выкарыстоўваўся кластарны прынцып разгортвання пунктаў кіравання, аснашчэння іх сучаснымі інфармацыйна-тэхнічнымі сродкамі абароны інфармацыі і перадачы даных, шырокага прымянення разгрупаваных варыянтаў разгортвання сістэмы сувязі.
Паводле слоў Муравейкі, прыём паказаў эфектыўнасць: сістэма кіравання войскамі аб’яднання нават пры страце 50% элементаў забяспечыла ўстойлівасць і кіравальнасць войскамі Заходняга аператыўнага камандавання. Новыя ўзоры ўзбраення і вайсковай тэхнікі “таксама паказалі сваю эфектыўнасць і, скажам так, працапрыдатнасць“.
Раней паведамлялася, што комплексныя вучэнні з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання пройдуць з 19 да 25 сакавіка на тэрыторыі Брэсцкай і Мінскай абласцей, “максімальна набліжаных” да ландшафту краіны, а таксама “на значнай адлегласці ад дзяржаўнай мяжы”.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны, афіцыйна называючы яе ўслед Крамлём “спецыяльнай ваеннай аперацыяй (СВА)“. Увесь гэты час улады практычна без перапынку праводзяць вучэнні сілавога блока.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зафіксавана ў 1,6 разу больш паездак у рамках уязнога турызму, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа перыяд летніх канікул падлеткамі здзейснена на 13% менш злачынстваў, чым годам раней — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

