У Гомелі 17-гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка

25 сакавіка, Позірк. У Гомелі навучэнец каледжа ўдарыў нажом аднагрупніка, раненне стала смяротным, паведамляе Следчы камітэт.
Канфлікт паміж двума 17-гадовымі навучэнцамі здарыўся падчас праходжання практыкі на навучальным палігоне раніцай 25 сакавіка. У выніку адзін з маладых людзей нанёс нажавое раненне аднагрупніку, які памёр у бальніцы.
Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).
Следчыя працуюць з затрыманым непаўналетнім, дапытваюць удзельнікаў інцыдэнту і адміністрацыю ўстановы адукацыі. Асаблівая ўвага будзе нададзеная высвятленню прычын і ўмоў, якія прывялі да трагедыі, адзначае СК.
У 2025 годзе за здзяйсненне розных злачынстваў асуджана 430 непаўналетніх — на 27,5% менш, чым у 2024-м (593), сведчаць звесткі Вярхоўнага суда. У “злачынствах супраць жыцця і здароўя ” прызнана вінаватымі 20 непаўналетніх. Палова з іх — за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (арт. 147 КК), шэсць — за наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання (арт. 149), трое — за забойства (арт. 139), адзін — за прычыненне смерці па неасцярожнасці (арт. 144).
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


