СК пра забойства навучэнца каледжа ў Гомелі: Службовыя асобы не праводзілі прафілактычную працу з непаўналетнімі

7 красавіка, Позірк. “Працяглы канфлікт паміж абвінавачаным і загінулым“ папярэднічаў забойству 17-гадовага падлетка ў памяшканні майстэрні навучальнага палігона філіяла Гомельскага дарожна-будаўнічага каледжа, паведамляе Следчы камітэт.
Нягледзячы на “наяўнасць патэнцыйна небяспечнай сітуацыі”, заяўляе ведамства, “мэтанакіраваная індывідуальна-прафілактычная праца з непаўналетнімі з боку адказных службовых асоб не праводзілася”.
Супрацоўнікі каледжа не прынялі да ўвагі “непрыязныя адносіны” падлеткаў і “для праходжання вытворчай практыкі размеркавалі іх ў адну падгрупу”.
“Гомельскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта ў адрас Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі ўнесена прадстаўленне аб прыняцці мер па ліквідацыі выяўленых недахопаў і недаглядаў у арганізацыі работы з навучэнцамі каледжа. У ходзе сходу выпрацаваны шэраг арганізацыйна-практычных мер па навядзенні парадку ў вучэбна-выхаваўчым працэсе, абмеркаваныя меры дысцыплінарнай адказнасці да работнікаў сферы адукацыі”, — адзначае СК.
Аб тым, што ў Гомелі навучэнец каледжа смяротна параніў нажом аднагрупніка, стала вядома 25 сакавіка.
Гомельскі гарадскі аддзел СК распачаў крымінальную справу паводле ч. 1 арт.139 Крымінальнага кодэкса (забойства).
У 2025 годзе за здзяйсненне розных злачынстваў асуджана 430 непаўналетніх — на 27,5% менш, чым у 2024-м (593), сведчаць даныя Вярхоўнага суда. У “злачынствах супраць жыцця і здароўя” прызнаныя вінаватымі 20 непаўналетніх. Палова з іх — за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (арт. 147 КК), шэсць — за наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання (арт.149), трое — за забойства (арт. 139), адзін — за прычыненне смерці па неасцярожнасці (арт. 144).

- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Лёс Мадуры стаў сур'ёзным ударам для Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваІнфармацыя больш як пра траціну тэмпературных анамалій у 2025 годзе паступіла з космасу — НАН БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

