Ініцыятыва MALDZIS аблічбавала раней набыты рукапісны архіў беларускага касцёла

21 траўня, Позірк. Пра аблічбоўку набытага на аўкцыёне 7 сакавіка 2026 года рукапіснага архіва каталіцкай парафіі недалёка ад Гродна паведаміла ініцыятыва MALDZIS.
Адзначаецца, што адпаведныя работы па сканаванні былі выкананыя ў Лодзі спецыялізаванай кампаніяй Skandalski.pl, Пятром Скандальскім і Мацеем Невядомскім, дзякуючы падтрымцы рэгулярных ахвярадаўцаў і арганізацыйнай дапамогі Алены Шаркевіч.
Раней ініцыятыва паведамляла, што гаворка ідзе пра т.зв. капіярыю, то бок рукапісны зборнік службовых дакументаў і перапіскі касцёла ў Вялікіх Эйсмантах (цяпер аграгарадок у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці).
Адзначалася, што ў зборніку захаваліся распараджэнні свецкіх і царкоўных уладаў, звесткі пра жыццё парафіі і мясцовай супольнасці, сустракаюцца прозвішчы мясцовых жыхароў, згадкі метрычных актаў, асобныя сямейныя гісторыі, нататкі пра вакцынацыю ад воспы, будаўніцтва касцёла і многае іншае.
Большасць запісаў належыць пробашчу парафіі і гродзенскаму дэкану (акруговаму вікарыю) Міхалу Сезянеўскаму (1784-1850). Яны вяліся на працягу 14 гадоў і датуюцца першай паловай XIX стагоддзя.
Рукапісная кніга была набытая на сродкі мецэната ініцыятывы MALDZIS Іллі Пакроўскага.
Кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч адзначаў пасля куплі, што амаль штодня дзесьці ў свеце прадаюцца калекцыйныя рэчы, звязаныя з Беларуссю. Аднак, паводле яго слоў, “сустрэць у продажы каштоўнасць, вывезеную з беларускай тэрыторыі, звязаную з ёй зместам і паходжаннем, калі да таго ж месца з’яўлення дакладна вядома, — гэта сапраўдная рэдкасць“.
Ініцыятыва мае намер у будучыні вярнуць кнігу ў парафію імя найсвяцейшай панны Марыі і святога Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.
Цяперашні мураваны касцёл у Вялікіх Эйсмантах пабудаваны ў 1843-1850 гадах у стылі класіцызму з рысамі неаготыкі намаганнямі Міхаіла Сезянеўскага і вернікаў. Касцёл быў асвечаны 14 красавіка 1851 года.
Пасля паўстання 1863-1864 гадоў касцёл зачынілі. У 1903-1910 гадах прадпрымаліся спробы ўзвесці новы будынак, паколькі ў выкладзеных з бутавага каменя сценах з’явіліся пастаянна павялічваліся расколіны. Аднак прыхаджане ў 1912 годзе за ўласныя сродкі адрамантавалі будынак.
Касцёл дзейнічаў бесперапынна. З 1975 па 1990 год у парафіі не было пробашча, але туды даязджалі святары з суседніх парафій. З 1970-х гадоў касцёл мае статус помніка архітэктуры. У 2010 годзе пастановай Савета міністраў храм быў унесены ў спіс помнікаў архітэктуры мясцовага значэння.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


