СК прад’явіў крымінальныя абвінавачванні кіроўцы за сакавіцкае ДТЗ у Барысаве, дзе пацярпеў непаўнагадовы
13 ліпеня, Позірк. Абставіны ДТЗ у Барысаве, у якім малалетні пешаход атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, устанавілі супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці, вынікае з прэс-рэлізу СК.
Удакладняецца, што 31 сакавіка каля 9 гадзін 53-гадовая кіроўца аўтамабіля “БелДжы”, рухалася па вул.Лапаціна ў Барысаве, не спынілася і не дала перавагу 12-гадоваму пешаходу, які перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, здзейсніла наезд на яго.
Школьнік атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія, па заключэнні судова-медыцынскай экспертызы, адносяцца да катэгорыі цяжкіх.
Следства таксама ўстанавіла, што кіроўца “мела аб’ектыўную магчымасць загадзя назіраць як тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху, так і дзіця, якое ідзе да пераходу”.
“Аднак жанчына праявіла нядбайнасць і няўважлівасць да зменлівай дарожнай абстаноўцы, не прыняла своечасовых мер да зніжэння хуткасці аж да прыпынку транспарту“, — адзначаецца ў рэлізе.
Паводле высноў аўтатэхнічных экспертыз,“ тармазная сістэма і іншыя ключавыя вузлы аўтамабіля на момант здарэння былі спраўныя“, Умовы надвор’я ў момант здарэння“былі здавальняючымі, дарожнае пакрыццё — сухім, бачнасць — добрай”.
Дзеянні жанчыны кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Санкцыя прадугледжвае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд. Паводле інфармацыі СК, раней жанчына неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 ў 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



