У Капыльскім раёне механізатар выкраў 2,5 т паліва — УБЭЗ

20 ліпеня, Позірк. Пра спыненне “злачыннай дзейнасці механізатара” аднаго з прадпрыемстваў Капыльскага раёна паведаміў 20 ліпеня намеснік начальніка Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Мінскай вобласці Сяргей Вітушка (на падставе відэакаментарыю ў тэлеграм-канале МУС).
Паводле яго слоў, мужчына “сістэматычна краў дызпаліва ды іншыя гаруча-змазачныя матэрыялы, незаконна спісваючы іх з сельгастэхнікі, за якой быў замацаваны”.
Паведамляецца, што міліцыя знайшла і канфіскавала ў яго 2,5 тоны паліва. Заяўлена, што выкрадзенае, кошт якога перавышае 5,5 тыс. рублёў, фігурант “збіраўся выкарыстоўваць у асабістых мэтах”.
Распачатая крымінальная справа.
20 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік начальніка ўпраўлення ГУБЭЗ МУС Сяргей Аўсіевіч паведаміў, што 90% са злачынстваў у сферы сельскай гаспадаркі звязана з крадзяжамі.
“Прадметам злачынных замахаў з’яўляюцца гаруча-змазачныя матэрыялы, запчасткі ад сельскагаспадарчай тэхнікі ды ўгнаенні”, — сказаў спікер.
18 ліпеня стала вядома, што на гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка мае намер на селектарнай нарадзе па ўборачнай абмеркаваць сітуацыю з палівам у Беларусі.
“Сітуацыя з палівам <…> абсалютна спакойная і кіраваная ў рамках уборачнай кампаніі, але адмыслова створаная прэзідэнтам працоўная група выявіла факты крадзяжу паліва”, — заявіў журналістам кіраўнік яго адміністрацыі Дзмітрый Крутой.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДзяржслужба занятасці аднавіла публікацыю даных аб колькасці вакансій для замежнікаў, яна працягвае расці (падрабязней)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання павялічыліся за верасень на 0,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка


