Мінск 13:26

У Гродне гарэў інтэрнат, пацярпелых няма

Відэа: прэс-служба МНС / стоп-кадр: "Позірк"

30 верасня, Позірк. Пажар здарыўся 30 верасня ў інтэрнаце на вул. Курчатава ў Гродне, паведаміла каля поўдня прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле інфармацыі ведамства, пажарныя, якія прыбылі на месца здарэння на сігнал пра ўзгаранне, пабачылі дым, што выбіваўся з акна на 12-м паверсе будынка.

“Падчас выведкі было высветлена, што ачаг узгарання знаходзіўся ў адным з блокаў. Работнікі МНС ліквідавалі пажар, — гаворыцца ў паведамленні. — Жыхары інтэрната самастойна пакінулі будынак. Ніхто не пацярпеў”.

Адзначаецца, што на месцы здарэння працавала 11 адзінак тэхнікі МНС.

Напярэдадні ўвечары ў інтэрнаце на вул. 50 гадоў УЛКСМ у Бабруйску (Магілёўская вобласць) спрацавала сістэма перадачы паведамленняў пра надзвычайную сітуацыю. Пасля высветлілася, што ўзгаранне ўзнікла праз жыхарку аднаго з пакояў, якая паліла ў прыбіральні.

“Пры неасцярожным абыходжанні з агнём падчас падпальвання цыгарэты ў жанчыны загарэліся валасы на галаве. Яна самастойна дала рады з агнём да прыбыцця падраздзяленняў МНС, але атрымала апёкі”, — гаворыцца ў паведамленні.

Брыгада хуткай дапамогі шпіталізавала пацярпелую. Эвакуацыя жыхароў інтэрната не праводзілася.

Падзяліцца: