Беларусь разам з членамі і партнёрамі БРІКС выступіла з асуджэннем санкцый, якія “супярэчаць міжнароднаму праву“
27 кастрычніка, Позірк. З асуджэннем “прымянення аднабаковых прымусовых мер, якія супярэчаць міжнароднаму праву”, выступілі ў сумеснай заяве па выніках працы XII Міжнароднага парламенцкага форуму БРІКС у Нью-Дэлі (Індыя; 26-27 кастрычніка) парламентарыі краін — членаў і партнёраў аб’яднання.
Дакумент апублікаваны на сайце расійскай Дзярждумы.
Такія меры, сцвярджаецца ў дакуменце, “у прыватнасці ў форме аднабаковых эканамічных санкцый і другасных санкцый, маюць працяглыя негатыўныя наступствы для правоў чалавека, уключаючы права на развіццё, а таксама для здароўя і харчовай бяспекі насельніцтва дзяржаў, супраць якіх яны накіраваныя”.
Парламентарыі заклікалі да скасавання “такіх незаконных захадаў, якія падрываюць міжнароднае права, а таксама прынцыпы і мэты Статута ААН”.
“Мы зноў пацвярджаем сваю прыхільнасць прынцыпам суверэннай роўнасці, узаемнай павагі, неўмяшання ва ўнутраныя справы і мірнага ўрэгулявання міжнародных спрэчак, замацаваным у Статуце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый як асноватворным прынцыпам глабальнай стабільнасці, міру і развіцця”, — падкрэсліваецца ў дакуменце.
Парламентарыі “рашуча асудзілі” ўсе парушэнні міжнароднага гуманітарнага права, “уключаючы наўмысныя напады на грамадзянскіх асобаў і грамадзянскія аб’екты, у тым ліку на тэрыторыі дзяржаў — членаў БРІКС”, а таксама адмову ў наданні гуманітарнага доступу або стварэнне перашкод для яго і напады на супрацоўнікаў гуманітарных арганізацый.
У мерапрыемствах форуму ўдзельнічалі прадстаўнікі Расіі, Індыі, ААЭ, Кітая, Бразіліі, Ірана, Егіпта, Тайланда, Уганды, Беларусі, Кубы, Балівіі, Казахстана, Узбекістана. З 14 пералічаных краін, чые прадстаўнікі прымалі ўдзел у форуме БРІКС, пад рознымі формамі міжнародных санкцый знаходзяцца сем: Расія, Беларусь, Іран, Куба, Кітай, Уганда, Балівія.
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы 13 верасня ў Нью-Дэлі на саміце БРІКС, заявіў пра “рост ціску на краіны БРІКС з боку тых, хто працягвае імкнуцца да глабальнага дамінавання“. “Нас пастаянна спрабуюць запалохаць санкцыямі, эканамічнымі, гандлёвымі і фінансавымі абмежаваннямі, нелегітымнымі тарыфамі і іншымі мерамі прымусу”, — заявіў Рыжанкоў.
Мінск, які падаў заяўку на ўступленне ў БРІКС у 2023 годзе, у студзені 2025-га атрымаў статус дзяржавы — партнёра аб’яднання.
У 2006 годзе Бразілія, Расія, Індыя і Кітай пачалі працэс фармавання БРІК — садружнасці дзяржаў, заснаванага на прынцыпах эканамічнага супрацоўніцтва. Першы саміт БРІК, які азнаменаваў стварэнне аб’яднання, адбыўся ў чэрвені 2009 года.
У 2011-м Садружнасць БРІК было перайменавана ў БРІКС пасля далучэння Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (С — South Arfica).
На пачатку 2024 года арганізацыя ператварылася ў БРІКС+ (часта “+” у назве апускаюць), калі ў яе прынялі Іран, Саудаўскую Аравію, Егіпет, Эфіопію і ААЭ. Аргенціна, якая атрымала афіцыйнае запрашэнне, адмовілася ад уступлення пасля прыходу да ўлады ў снежні 2023 года прэзідэнта Хаўера Мілея.
У студзені 2025 года паўнапраўным членам арганізацыі была абвешчаная Інданезія.
У 2020-х заяўкі на ўступленне ў БРІКС падалі Алжыр, Бангладэш, Бахрэйн. Цікавасць да патэнцыйнага далучэння праявілі Ангола, Афганістан, Венесуэла, Габон, Гвінея-Бісаў, Гандурас, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Зімбабвэ, Казахстан, каморы, Куба, Мексіка, Нігерыя, Нікарагуа, Пакістан, Сенегал, Сірыя, Судан, Тайланд, Туніс, Турцыя, Уганда і Уругвай.
Мінск падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне — найбуйнейшым ваенным канфлікце ў Еўропе пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Войска РФ апошнія месяцы значна павялічыла колькасць атак на грамадзянскія аб’екты ва Украіне, што прывяло да росту ахвяраў сярод мірнага насельніцтіва.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэлегацыя КР абмеркавала з кіраўніцтвам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў СЕ сваю дзейнасць у арганізацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася амаль на 11 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства


