Мінск 15:22

У цэнтры Літвы ў грамадзяніна краіны вынятая партыя кантрабандных беларускіх цыгарэт

Фота: САДМ Літвы

14 лістапада, Позірк. Шэсць скрынь з 3 тыс. пачкаў беларускіх цыгарэт выяўлена ў аўтамабілі жыхара Кедайняя — горада ў цэнтральнай частцы Літвы, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай дзяржавы.

Паводле інфармацыі ведамства, супрацоўнікі аддзела крымінальнай выведкі Пагегяйскага памежнага атрада САДМ спынілі аўтамабіль “Опель Астра” 12 лістапада ў Кедайняйскім раёне.

У багажніку машыны яны знайшлі скрыні з лагатыпам гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман”, а ўнутры — цыгарэты NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.

Акрамя таго, у прыватным доме і гаражы, якія належаць мужчыну, у тым жа раёне была знойдзеная яшчэ 481 пачка NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі, а таксама Marlboro Gold, Winston, Queen Menthol і Marlboro Limited Edition без якіх-небудзь марак.

Кошт нелегальных тытунёвых вырабаў з улікам абавязковых да выплаты ў Літве падаткаў перавышае 17 тыс. еўра.

Па факце “незаконнага распараджэння падакцызнымі таварамі” распачатае дасудовае расследаванне пад кіраўніцтвам пракурора 3-га аддзела крымінальнага пераследу Каўнаскай акруговай пракуратуры. Адзначаецца, што за падобныя дзеянні прадугледжаны штраф альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.

Мужчына быў затрыманы, але пасля допыту вызвалены пад пісьмовае абавязацельства не пакідаць месца жыхарства.

САДМ падкрэсліла, што “цыгарэты сусветна вядомых марак і нават беларускія цыгарэты падрабляюцца ў тым ліку на падпольных фабрыках, якія дзейнічаюць у Латвіі”. “Праваахоўныя органы ліквідавалі ўжо не адну такую фабрыку. Не выключаецца, што цыгарэты без акцызных марак, вынятыя ў Кедайняйскім раёне, таксама маглі паступіць з суседняй краіны”, — гаворыцца ў паведамленні.

У Літве канфіскавана больш за 40 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт, у тым ліку з беларускімі акцызнымі маркамі

13 лістапада, Позірк. Больш за 40 тыс. пачкаў нелегальных цыгарэт, у тым ліку з беларускімі акцызнымі маркамі, выявілі літоўскія памежнікі ў Алітусе на поўдні краіны, паведаміла 13 лістапада Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) пры МУС балтыйскай дзяржавы. Аперацыю правялі 11 …
Падзяліцца: