Палітзняволеная Марына Кісялевіч асуджана на 4 гады абмежавання волі за паклёп і абразу Лукашэнкі
15 траўня, BPN. Да 4 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу прыгаворана палітзняволеная актывістка руху “Маці-328” Марыну Кісялевіч. Рашэнне, як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, прыняў 12 траўня суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя Аляксандр Рудэнка).
“Яе судзілі па “даносе неабыякавага” па пастах у “ВКонтакте” па двух дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта)”, — удакладняюць праваабаронцы.
Пад вартай жанчыну ўтрымлівалі чатыры з паловай месяцы. У турме яе змяшчалі ў карцэр за нязгоду з пастаноўкай на ўлік як “схільную да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці”, а яна аб’яўляла галадоўку.
“Маці-328” — грамадскі рух, чыя назва адсылае да артыкула КК, які найбольш часта ўжываецца ў судах за распаўсюджванне наркотыкаў, аб’ядноўвае сваякоў асуджаных за падобныя злачынствы, якія дамагаюцца змякчэння пакарання.
Сын Кісялевіч быў прыгавораны ў 2017 годзе да 13 гадоў пазбаўлення волі.
Таксама, паводле звестак “Вясны”, 14 траўня да 1,5 года зняволення суд Ленінскага раёна сталіцы прыгаварыў 34-гадовую палітзняволеную Кацярыну Гібкую па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яе судзілі разам з былым міжнародным сакратаром Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Уладзімірам Севярыным, які атрымаў аналагічнае пакаранне.
Па аналагічным артыкуле КК да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу прыгавораны 13 траўня 36-гадовы палітвязень Вадзім Усоскі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, некалькі дзён таму на волю выйшлі палітвязні: 35-гадовы Дзмітрый Карабейнік і 30-гадовы Рыгор Саладоўнікаў, якіх па арт. 342 КК асудзілі да 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Абодва адбылі пакаранне цалкам.
На 15 траўня ў Беларусі палітвязнямі прызнана 1.200 чалавек.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+